Смяротны нумар

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть
Алег Антонаў.
Балаган у 2-х частках.

Спектакль ідзе без антракту.

На сцэне тэатра — цырк! Але майстру клоўнскага мастацтва нечакана робіца блага. І тут невядома адкуль з’яўляюцца яшчэ чацвёра — Белы і Чорны, Руды і Тоўсты. Хто яны? Насамрэч, толькі часткі Клоўна. Як быццам незалежныя, яны толькі адлюстроўваюць розныя ўвасабленні, пачуцці, перыяды жыцця… Аднак кожны лічыць сябе надзвычай важным і галоўным, і таму хоча зрабіць свой выключны нумар, які моцна прагучыць, зазвініць, выбухне пад купалам цырка!

Канешне, зрабіць можна самастойны нумар. А вось жыць кожнаму сваім жыццём — не. Героі проста нездольныя існаваць паасобку. А каб адбылося сапраўднае мастацкае чараўніцтва, яны павінны аб’яднацца ў адным творцы, у адным вялікім Клоўне.

Рэжысёр Міхась Краснабаеў параўноўвае сюжэт спектакля з лёсам акцёра. Каб спектакль жыў, акцёр павінны адмовіцца ад сваёй індывідуальнасці і стаць неад’емнай часткай агульнага відовішча.

У спектаклі «Смяротны нумар» гарманічна спалучаюцца тэатральнае і цыркавое мастацтва. Пластычныя нумары, фокусы, клаўнада, эксцэнтрыка змяняюцца глыбокім псіхалагічным лірызмам, які ўтойваецца пад грымам і маскамі.

Пераклад, пастаноўка і сцэнаграфія – Міхась Краснабаеў.
Мастак па касцюмах — Святлана Макаранка.
Кампазітар — Руслан Стаброўскi.
Відэаінсталяцыі — Алег Чарняк.
Пастаноўка харэаграфічных і пластычных нумароў — Дзіяна Юрчанка.

Дзейныя асобы i выканаўцы

  • Клоўн — Генадзь Гайдук.
  • Тоўсты — Яўген Бераснеў.
  • Руды — Яўген Лук’янаў.
  • Белы — Раман Салаўёў.
  • Чорны — Цiмур Жусупаў.

Працягласць спектакля — 1 гадзіна 15 хвілін.

Фотаздымак: kolastheatre.by
4 комментария
Аноним #918
18 мая 2016 в 21:26
Отличная постановка, артисты играли так, как циркачи, очень впечатляет... смотрела с замиранием сердца...
Аноним #918
18 мая 2016 в 21:29
Мои пожелания: я часто хожу на спектакли, смотрим, переживаем, а артистов не называют поименно, желательно в конце называть артистов по-фамильно
Владимир Гагалур
24 августа 2016 в 20:44
Очень понравилось ))) Актеры работали как настоящие циркачи. Спасибо)
Галина Гореликова
9 сентября 2016 в 16:25
Хорошо узнать отзывы о спектакле и сразу захотелось самой посмотреть
Все мыши любят сыр. Афиша спектаклей
30 марта — 20 апреля
Корпоратив. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 33,00 − 35,00 р
31 марта
Вясёлы Дарафей. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
31 марта
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
2 апреля
И снова вместе. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,45 р
4 — 6 апреля
Марозка. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
6 апреля
Жыў-быў Заяц. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
7 апреля
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
12 — 20 апреля
Аладзін. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
13 апреля
Асцярожна, Соня!. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
14 апреля
Нібыта хворы. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
16 — 28 апреля
Дзюймовачка. Афиша спектаклей
Лялька 12,00 р
21 апреля
Церам-церамок. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
27 апреля
Шукаем тэнара!. Афиша спектаклей 1
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
30 апреля