Гэта ўсё яна

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Андрэй Іваноў. Драма на 1-у дзею.

Здавалася, што можа быць прасцей, чым паразмаўляць з блізкім табе чалавекам? Абмеркаваць надзённыя праблемы, знайсці такое неабходнае выйсце з супярэчлівага становішча? Але сучаснае жыццё сцвярджае: зусім не проста, а часам — увогуле немагчыма.

Разнамоўнасць пакаленняў, падмацаваная неверагодна хуткім развіццём лічбавых тэхналогій, толькі павялічвае бездань адзіноты, узмацняе недахоп узаемасувязі паміж людзьмі. Мы з большай радасцю кантактуемся па мабільніках, у блогах і каментарах інтэрнэт-парталаў, чым у рэальнасці. Нежаданне сустракацца ў жывую паступова пераходзіць у непераадольны страх.

Пасля смерці бацькі благія адносіны паміж маці і сынам псуюцца канчаткова. Жанчына баіцца за будучыню дзіця, але не можа зразумець падлетка, які таксама не імкнецца ісці на кампраміс. Маці вырашае скарыстаць экстрымальны педагагічны прыём — і пад іменем маладой дзяўчыны Тофі рэгіструецца ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы, дзе пастаянна «завісае» сын, называючы сябе «Таўэрскім крумкачом». Куды прывядуць віртуальныя размовы? Якія наступствы будзе мець падмена рэальнага жыцця на інтэрнэт-прастору?

Стварэнню адпаведнай атмасферы спектакля спрыяе і сучасная мова, шчыра напоўненая маладзёжным і камп’ютарным слэнгам.

П’еса «Гэта ўсё яна» — першая работа беларускага драматурга Андрэя Іванова, створана ў 2012 годзе падчас выязной лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, уваходзіла ў конкурсную праграму Фестывалю маладой драматургіі «Любимовка-2013» (Масква, Расія).

Пастаноўка Аляксандра МарчанкiІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовiча.
Мастак па святле Міхаіл Лавiцкi.
Спектакль вядзе Алена Грынь.

Фотаздымак: kolastheatre.by
Все мыши любят сыр. Афиша спектаклей
30 марта — 20 апреля
Корпоратив. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 33,00 − 35,00 р
31 марта
Вясёлы Дарафей. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
31 марта
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
2 апреля
И снова вместе. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,45 р
4 — 6 апреля
Марозка. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
6 апреля
Жыў-быў Заяц. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
7 апреля
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
12 — 20 апреля
Аладзін. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
13 апреля
Асцярожна, Соня!. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
14 апреля
Нібыта хворы. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
16 — 28 апреля
Дзюймовачка. Афиша спектаклей
Лялька 12,00 р
21 апреля
Церам-церамок. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
27 апреля
Шукаем тэнара!. Афиша спектаклей 1
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
30 апреля