Дом Бернарды Альбы

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Федэрыка Гарсія Лорка. Казка для дарослых на 1-у дзею.

Тры энергіі: неўтаймоўная іспанская, дынамічная балгарская і ўдумлівая беларуская — гэта тры дзейныя складнікі новага спектакля коласаўскага тэатра. Знакаміты твор Федэрыкі Гарсіі Лоркі ў інтэрпрэтацыі сучасных балгарскіх рэжысёраў Ёрдана Славейкава і Дзімітра Дзімітрава з Тэатральнай лабараторыі Сфумата (Сафія) і ў выкананні артыстаў беларускага нацыянальнага акадэмічнага тэатра — выбуховае рэчыва. Гэтак заўжды здараецца там, дзе сутыкаюцца культуры і светапогляды. Такое спалучэнне, прыведзенае да гармоніі і своеасаблівага гучання — спроба нарадзіць унікальны твор.

Спрадвеку чалавек спрабуе ўзнесці сябе за кошт улады над іншымі, хай нават самымі блізкімі і кроўнымі людзьмі. Бернарда — уладарка маёнтку і маці пяці дачок. Яе адзіны клопат — статус прыстойнага дому. Яе адзіны метад — таталітарны прыгнёт. Але за вонкавай «цішай» паслухмянства хаваецца наспяванне «буры», калі ў жаночае каралеўства трапляе мужчынская энергія. Магчыма, менавіта яна зробіцца тым каталізатарам, які…

Беларуска-балгарскі праект адбыўся! Наколькі паспяхова распавядуць апладысменты ў залі коласаўскага тэатра.

Гэта спектакль, які імкнецца да глыбокага драматызму, мажнасці, тонкага псіхалагізму і алегарычнасці.

У спектаклі занятая большая частка артыстак коласаўскай трупы.

Пераклад Анатоля Бутэвiча.
Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Ёрдана Славейкава і Дзімітра Дзмiтрава (Рэспубліка Балгарыя).
Касцюмы Святланы Макаранкi.

Фотаздымак: kolastheatre.by