Гаральд i Мод

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Колін Хігінс. Лірычная камедыя на 2-е дзеі.

Вы ведаеце, што такое сапраўдная адзінота? А як пазбавіцца ад гэтага пачуцця, адшукаць водгук у іншых людзях?

Ніхто не разумее маладога чалавека Гаральда Чэйзана і яго спосабаў выражэння свайго «Я». Занепакоеная юнацкімі, бунтарскімі выбрыкамі сына, маці спрабуе знайсці яму нявесту. А Гаральд у гэты час знаёміцца з дзіўнаватай, адзінокай дамай Мод, якая таксама не жадае быць «як усе». Яе шчырыя ўчынкі і бясконцая любоў да жыцця захапляюць Гаральда. Мод адкрывае яму новы свет прыгажосці і радасці.

«Кожны жыве пад замком, але можна расчыніць вокны, апусціць пад’ёмны мост, выйсці, убачыць іншых, агледзецца, паляцець! О, як жа гэта цудоўна — пераскочыць цераз сцяну і спаць пад вольным небам!» — кажа Мод.

Яркія дэкарацыі і касцюмы, мноства танцаў і музыкі ў жывым выкананіі ствараюць выключна пазітыўную атмасферу. Спектакль прасякнуты лірычнасцю, рамантыкай і вострым гумарам.

Пераклад: Алесь (Аляксандр) Замкоўскi.
Рэжысёр: Уладзімір Савiцкi.
Сцэнаграфія і касцюмы: Віктар Цiмафееў.
Музычнае афармленне: Аляксандр Кпыштафовiч.
Светлавое афармленне: Яўген Куляшоў, Міхаіл Лавiцкi.
Пластыка: Дзіяна Юрчанка.

Фотаздымак: kolastheatre.by
1 комментарий
Сергей Харитончик
16 ноября 2017 в 23:16
хорошая комедия