Віцебск, сустракай! «Дразды» едуць да вас!
Доўгачаканы юбілейны канцэрт гурта «Дразды», прысвечаны 20-годдзю творчасці, адбудзецца ўжо 16 верасня а 19 гадзiне ў Летнім амфітэатры. Гэта будзе сапраўднае свята музыкі і прыемных уражанняў. Сустракайце любімыя хіты!
Гурт «Дразды» — гэта шэсць таленавітых музыкантаў пад кіраўніцтвам Віталя Карпанава, якія за апошнія тры гады аб’ездзілі ўсю Беларусь. Песні за гэты час патрапілі ў сэрцы слухачоў і зачапілі сваёй шчырасцю кожнага беларуса. А «ХАТУ БАЦЬКОЎ» ведаюць і спяваюць усе — ад малога да вялікага.
Канцэрт у Віцебску — грандыёзная падзея і энергічнае шоў з элементамі стэндапу — смех, добры настрой і адчуванне адзінага беларускага духу.
Набывай квіткі, прыходзь на канцэрт з сям’ёй і сябрамі. Станавіся часткай гэтага цудоўнага вечара!
