«Падзяка сэрца» Uzari

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

У Віцебск едзе ўдзельнік Еўрабачання ад Беларусі ў 2014 г. — Uzari!

У межах беларускага тура Uzari прадставіць акустычную праграму з новым альбомам «Падзяка сэрца» і лепшымі песнямі ў арт-пабе «Торвальд». Яшчэ нядаўна акустычныя аранжаванні папулярных песень артысты выпускалі толькі ў якасці прыемнага бонуса для самых адданых прыхільнікаў. Цяпер гэта новы трэнд, які немагчыма ігнараваць.

Uzari рушыць у акустычны тур у падтрымку свайго беларускамоўнага альбома «Падзяка сэрца», каб даказаць — акустыка можа быць драйвоваю! Асаблівая атмасфера, новыя песні і добра вядомыя хіты ў незвычайным гучанні забяспечаць непаўторнае ўспрыманне музыкі, глыбокай драматургіі лірычных песень і драйв інтэлігентнага рока.

Uzari – артыст, які адмовіўся ад звыклых стэрэатыпаў айчыннай эстрады і знаходзіць свайго слухача дзякуючы асаблівай энергетыцы выканання, якая не пакіне нікога абыякавым.

Uzari — музыка, спявак і кампазітар, прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанне 2015», удзельнік украінскага шоу «Голас країни», уладальнік музычных прэмій.

Акустычны тур «Падзяка сэрца» — унікальная магчымасць пачуць «жывое сэрца» Uzari.

Квіткі анлайн → bezkassira.by/buy/6134/ і арт-паб Торвальд, вул. Таслтога,1.