Час барока

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Надышоў час сустрэцца з эпохай барока! У гэтым упэўніваюць Марына Пінчукова і Міхаіл Бачыла — музыканты з Беларусi, паспяхова працягваючыя кар’еру за мяжой.

Марына вывучае арган і харавое дырыжыраванне ў Вышэйшай школе музыкі ў Люцэрне (Швейцарыя), кіруе ўласным хорам у горадзе Оберкiрхе. Сольныя арганныя праграмы Марыны Пінчуковай ужо паспелі ацаніць у Беларусі, Расіі, Украіне і Швейцарыі. Міхаіл — лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, у свае 25 год ён ужо паспеў выступіць у самых знакамітых залах свету. У складзе Нью-Йоркскага маладзёжнага аркестра Міхаіл граў на сцэне Symphony Space, David Geffen Hall і нават у Carnegie Hall. У 2016 годзе ў Дубаі ў рамках Yamaha Music Gulf FZE атрымаў Стыпендыю прэзідэнта фірмы Yamaha. Зараз музыкант працуе ў адным з лепшых сімфанічных аркестраў Польшчы — Sinfonia Iuventus.

Своеасаблiвая, узнёслая, надзвычай папулярная сярод меламанаў барочная музыка паўстане ў выкананнi на фiларманiчным духавым аргане i натуральнай (барочнай) трубе.

  • Марына Пiнчукова (Беларусь — Швейцарыя), арган.
  • Мiхаiл Бачыла (Беларусь — Польшча), барочная труба.

У праграме: I.-C. Бах, Г.-Ф. Гендэль, Д. Букстэхудэ, Г. Пёрсел, I.-К. Керль, Д.-М. Якiнi.

Кошт квiткоў: 8, 9 руб.; 5 руб. (для навучэнцаў i студэнтаў).