На хвалі пачуццяў

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь.

Мастацкі кіраўнік — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава. У канцэрце прымаюць удзел Варвара Царук і Юры Габрусь (арган). У праграме: творы Станіслава Манюшкі для хору, салістаў і аргана.

Станіслаў Манюшка ў першую чаргу знакаміты як стваральнік нацыянальнай оперы, аднак ён напісаў і нямала выдатных маштабных харавых і камерных вакальных і інструментальных твораў. Вядома, што Манюшка абапiраўся ня толькi на традыцыі нямецкіх і рускіх кампазітараў, але i звяртаўся да беларускага, літоўскага і польскага фальклору. З'яўленне зборнікаў песень мела велізарнае значэнне — разам са стварэннем больш чым 400 мініяцюр, ён заклаў асновы нацыянальнага вакальнага рэпертуару.

Гэтыя малавядомыя старонкі творчасці кампазітара прадставіць Дзяржаўны камерны хор у суправаджэнні аргана: прагучаць маштабныя духоўныя творы (Меса для жаночага хору, «Жалобныя спевы» (Меса рэ-мінор), «Ecce lignum crucis» для змешанага хору), харавыя мініяцюры без акампанемента, арыі і дуэты. У канцэрце будуць выкананы рэдкiя сачыненні Станіслава Манюшкі для аргана-сола.

Чтобы комментировать, .
Трибьют «Король и Шут» в «Баре212». Афиша концертов
Bar212 вход свободный
23 ноября
Волшебные часы Деда Мороза. Афиша концертов
29 ноября — 25 декабря
Концерт HOMIE. Афиша концертов
КЗ «Витебск» 15,00 − 40,00 р
30 ноября
Чистый голос. Афиша концертов
Филармония 18,00 − 25,00 р
30 ноября