Запрашаем на адкрыццё выставы 27 красавіка ў 15.00 у выставачную залу Віцебскага АМЦНТ.
На выставе «Размова з братам» сваё майстэрства прадстаўляюць два браты — майстар-разьбяр па дрэве з г.Віцебска Леанід Саўчанка і мастак Аляксандр Саўчанка з г. Лепеля Віцебскай вобласці.
Аляксандр і Леанід Саўчанка займаюцца мастацтвам выключна для душы. Аляксандр Аляксандравіч малюе з дзяцінства – непаўторныя краявіды Лепельскага краю, прыгожыя кветкі ў гліняных жбанах на саматканым ручніку, партрэт бабулі, які намаляваны з асаблівай любоўю і натхненнем. Мастак таксама малюе акварэллю і алеем. Шмат работ знаходзіцца ў царквах і касцёлах.