Захавальнікі народных рамёстваў

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

18 мая 2022 года ў 15:00 у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў межах арт-праекта «Захавальнікі народных рамёстваў» адбудзецца адкрыццё выставы творчай дзейнасці філіяла №2 «Докшыцкі раённы Дом рамёстваў» ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна».

На выставе прадстаўлены вынікі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў раённага Дома рамёстваў за апошнія некалькі год — мастацкія вырабы ў традыцыйных тэхніках: мастацкай разьбе па дрэве — пано, драўляная механічная цацка; лозапляценне — лялькі, кошыкі; саломапляценне — лялькі, галаўныя ўборы, дэкаратыўныя разеткі; вышыўка ручнікоў; ткацтва — дарожкі, сурвэткі, пано; маляванка; керамічныя ганчарныя вырабы; роспіс па шкле; роспіс па тканіне; лапікавая шыццё і іншае.

Выставка «Мир за стеклом». Афиша выставок
Витебск 5,00 − 7,00 р
Перспектива−2022. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 20 июля
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 1,80 − 3,60 р