Віцебская мазаіка

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

8 верасня 2022 года ў 15.00 у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца адкрыццё абласной выставы лапікавага шыцця «Віцебская мазаіка». На выставе прадстаўлена 60 твораў: лапікавыя адзіялы, посцілкі, падушкі, пано, лялькі, дыванкі і інш.

Выстава падрыхтавана па выніках абласной выставы-конкурсу майстроў лапікавага шыцця «Вішнёвая мазаіка», якая прайшла ў межах міжнароднага свята «Вішнёвы фестываль» у г. Глыбокае ў ліпені 2022 года. Конкурс праводзіўся з мэтай захавання і развіцця традыцый лапікавага шыцця Віцебшчыны, папулярызацыі творчасці вядучых майстроў лапікавага шыцця розных рэгіёнаў вобласці.

Время. События. Люди. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 25 декабря
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р