Слухаючы прастору

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

16 лістапада 2022 г. а 16 гадзіне ў Выставачнай зале (вул. Генерала Белабарадова,5) Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрыецца рэтраспектыўная выстава твораў беларускага мастака Мікалая Таранды «Слухаючы прастору», прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння майстра. На выставе будуць прадэманстраваны болей за 100 жывапісных работ розных жанраў, выкананых больш як за 50-гадовы перыяд творчай дзейнасці. Многія творы будуць паказаны ўпершыню.

Мастак поліфанічны, які выступіў у творчасці ў некалькіх іпастасях: як скульптар, графік і жывапісец, як аўтар класічнага жанравага рэпертуару, Мікалай Таранда ўвайшоў у гісторыю беларускага мастацтва, перш за ўсё, як пейзажыст. Усё сваё жыццё ён піша адзін раман – пра родную прыроду і зямлю: пра тое, як палаюць макі і залацяцца сланечнікі; як разыгрываецца на небе феерыя навальнічных аблокаў і ўстае ў блакітнай марознай смузе панарама вёскі з заснежанымі дахамі; як пяшчотна срэбрыцца царква на ўзгорку і гуляе вясновае сонца ў квітнеючых садах. Спадчына мастака налічвае больш за 500 пейзажных работ. Рамантычныя і драматычныя, восеньскія і вясновыя, рэалістычныя і экспрэсіўныя, “чыстыя” і тыя, што прадстаўляюць чалавека ў адзінстве прыроды і штодзённых клопатаў, гарадскія і вясковыя, старанна распрацаваныя і пейзажы-сімвалы. І ў гэтым сэнсе мастака можна смела назваць “энцыклапедыстам” пейзажнага жанру, які стаў яго прыхільнасцю і прызваннем.

Рэтраспектыўная выстава дасць уяўленне пра асноўныя вобразныя матывы і творчую эвалюцыю мастака, на ёй будуць паказаны раннія працы, партрэты блізкіх і практычна ўся іканаграфія жанру пейзажа – ад традыцыйна рэалістычных да пейзажаў-станаў, так званых “экспрэсій”, дзе прыродны матыў, напісаны па памяці, практычна пераходзіць у абстракцыю.

Выстава «Чорна-белае каханне». Афиша выставок
ЦСИ вход свободный
до 21 апреля
Выставка Григория Федькова. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 31 марта
Выставка «Тишина». Афиша выставок
Дом кино вход свободный
до 7 апреля
Безграничное пространство воспоминаний-2. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 14 апреля
Выставочный проект. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 28 апреля
Выставка «Вторжение инопланетян». Афиша выставок
ТриО 15,00 − 18,00 р
до 21 апреля
Выставка «Ангелы, феерии, птицы». Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 16 июня
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р