З 2 па 21 сакавіка 2023 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць персанальная выстава Анатолія Сімановіча «На ўсе рукі майстар» ў межах арт-праекта «Партрэт майстра».
На выставе можна пабачыць адноўленыя драўляныя цацкі, пано, вырабы з гліны: ганчарны посуд, традыцыйныя керамічныя цацкі, дэкаратыўныя керамічныя вырабы, якія маюць выражаны характар і асабісты «почырк» майстра.
У межах адкрыцця выставы (2 сакавіка ў 15:00) пройдзе майстар-клас па вырабе традыцыйнай керамічнай свістулькі.
Месца правядзення: вул. Леніна, 35А.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: + 375 (212) 26-29-40