сегодня, 31 мая | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
завтра, 1 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
пятница, 2 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
суббота, 3 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
воскресенье, 4 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
понедельник, 5 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
вторник, 6 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
среда, 7 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 | |
четверг, 8 июня | Арт-пространство «Толстого, 7» | вход свободный | 10:00−18:00 |
28 красавіка а 17 гадзіне ў Арт-прасторы Талстога, 7 адкрыецца выстава выцінанкі Наталлі Каньковай.
Наталля Канькова — сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкі тэкстыль, выцінанка).
На выставе прадэманстраваны праект, які ўключае ў сябе працы з некалькіх серый 2014-2023 гадоў. Наталля Канькова эксперыментуе з памерам выцінанкі (ад класічнага да вельмі вялікага), матэрыялам, роляй размяшчэння ў прасторы і сэнсавай нагрузкай. Адна з любімых тэм аўтара — раслінныя матывы, Дрэва Жыцця, птушкі. Апошнія прадстаўлены серыямі «Залатая восеньская казка», «Поўнач Белай Русі», «Дрэва Жыцця» і інш.
Арнаментальныя матывы гэтых серый у сваёй каляровай гаме стылістычна адлюстроўваюць асаблівасці віцебскага рэгіёну.
Наталля Канькова — актыўны ўдзельнік міжнародных сімпозіумаў і канферэнцый, персанальных і калектыўных выстаў. Яе работы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Перу, Літвы, Латвіі.
Выстава будзе працаваць да 18 чэрвеня 2023 года.