Выстава-конкурс «У роднай хатцы»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 12 верасня па 8 кастрычніка 2023 года адбудзецца абласная выстава-конкурс «У роднай хатцы на стале, на этажэрцы: абрусы, настольнікі, сурвэткі».

Адкрыццё выставы 12 верасня ў 15.00.

Выстава-конкурс прадугледжвае творчае спаборніцтва майстроў народных мастацкіх рамёстваў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны па 7-мі намінацыям:

  • лепшая рэпліка ўнікальнага мясцовага артэфакта;
  • лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы ручнога ўзорыстага ткацтва на кроснах;
  • лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы пляцення (вязанне, карункапляценне, пляценне на раме і інш.);
  • лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы вышыўкі;
  • лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы шыцця з абрэзкаў тэкстылю;
  • лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы маляванкі;
  • лепшы аўтарскі твор выраблены ў змешаных (некалькіх) тэхніках.
Сярдэчна ўсіх запрашаем!

На пачатку бягучага другога дзесяцігоддзя сучаснага тэхнагеннага і ўрбанізаванага XXI стагоддзя мы зноў звяртаемся да сваіх каранёў шукаючы ўтульнасці, шчырасці, цеплыні, яднання чалавечых душ праз стваральную працу і творчасць у агульных мэтах дабрабыту, шчасця, перспектыўнай будучыні асобы, краіны, сусвету…

У мэтах адраджэння вырабу і папулярызацыі вытворчасці побытавых рукатворных рэчаў з лакальнымі і рэгіянальнымі адметнасцямі вясковага і местачковага інтэр’ернага тэкстыля Віцебшчыны, дэманстрацыі яго багацця і разнастайнасці, выхавання эстэтычнага густу і цікаўнасці да нацыянальнай спадчыны, прыцягнення ўвагі да вывучэння гісторыі асаблівасцяў фарміравання мясцовых традыцый, пошукаў шляхоў ўкаранення лепшых здабыткаў продкаў у сучасным соцыуме, фарміравання эстэтычнага густу насельніцтва на ўзорах творчасці майстроў, якія займаюцца захаваннем, вывучэннем, аднаўленнем і развіццём мясцовых тэхнік вырабу і аздаблення тэкстыльных рэчаў хатняй вытворчасці пачынаецца рэалізацыя трэцей часткі праекта «У роднай хатцы».

Праект прадугледжавае правядзенне чатырох абласных выстаў-конкурсаў па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны на працягу бягучага года з экспанаваннем у выставачных залах ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» і правядзеннем майстар-класаў з дэманстрацыяй тэхнік стварэння рукатворных тэкстыльных рэчаў падчас працы выстаў-конкурсаў.

Будуць экспанавацца традыцыйныя побытавыя рукатворныя рэчы, створаныя за апошнія 10 год майстрамі народных мастацкіх рамёстваў з дамоў (цэнтраў) рамёстваў Віцебскай вобласці па асобным асартыментным групам ва ўсіх мясцовых відах тэхнік вырабу і аздаблення тэкстылю: ручное ўзорыстае ткацтва на кроснах, пляценне, вязанне, вышыўка, шыццё з абрэзкаў тэкстылю, набойка, маляванка і інш.

Куратар выставы — Ніна Аляксандраўна Бабровіч.

Тэлефон для даведак: +375 (029) 513-16-34.

Время. События. Люди. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 25 декабря
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р