Выставачны праект Івана Семілетава

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

З 14 верасня да 30 кастрычніка ў выставачнай зале на Белабародава, 5 адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Івана Семілетава "СІНТЭЗ".

Выставачны праект Івана Семілетава "СІНТЭЗ" уяўляе сабой разважанне сучаснага мастака пра вечныя каштоўнасці і катэгорыі быцця, пра выгіны свядомасці ў сучасным тэхнакратычным стагоддзі. Жывапіс Івана Семілетава мовай пластычных алегорый і метафар несумненна звяртаецца да духоўнага свету, але робіць гэта ў некалькі незвычайным фармаце: праз механізмы і іх «жыццё ў мастацтве».

Мастак адрозніваецца крэатыўнасцю мыслення, уласнай вядомай пластычнай мовай, шырынёй поглядаў, разнастайнасцю напрамкаў, жанраў і відаў мастацтва, якімі валодае.

Упершыню на выставе ў Віцебску будзе прадстаўлены і ўнікальны гукавы арт-аб'ект.

Іван Семілетаў — пастаянны ўдзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выставачных праектаў. Мастак жыве і працуе ў Мінску. З'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднага аб'яднання мастакоў «Сонечны квадрат».

Іван Семілетаў займаецца кніжнай графікай, манументальным, станковым жывапісам і габеленам. Яго работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі-Сіці (ЗША), у калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, у прыватнай калекцыі Халіда Самаві, Багалюба Карыча, Аляксандра Глезера і іншых прыватных калекцыях ЗША, Партугаліі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Сірыі, Расіі і многіх іншых краін.

Время. События. Люди. Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 25 декабря
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р