сегодня, 6 декабря | Центр народного творчества | 1,20 − 1,60 р. | 09:00−18:00 | |
завтра, 7 декабря | Центр народного творчества | 1,20 − 1,60 р. | 09:00−18:00 | |
пятница, 8 декабря | Центр народного творчества | 1,20 − 1,60 р. | 09:00−18:00 | |
суббота, 9 декабря | Центр народного творчества | 1,20 − 1,60 р. | 09:00−18:00 |
З 15 лістапада па 9 снежня ў межах арт-праекта «Захавальнікі народных рамёстваў» ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць выстава творчай дзейнасці ДУК «Аршанскі Дом рамёстваў».
У кожнага народа свая гісторыя, у якой мудрасць, жыццёвыя назіранні перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Аршанскія рамёствы гэта багаты духоўны свет, фантазія, гумар нашых продкаў, якія знайшлі адлюстраванне у творах майстроў. На выставе можна пабачыць вынік творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў Аршанскага Дома рамёстваў – мастацкія вырабы ў традыцыйных тэхніках: кераміку (ганчарства, цацкі, свістулькі); саломапляценне, лозапляценне, ткацтва, бісерапляценне, вышыўку, вязанне на прутках, шыдэлкам, разбу па дрэве (ліпа, дуб, ясень, асіна), роспіс па кераміцы, шкле, па дрэве, сувенірную прадукцыю і шмат іншага.