У роднай хатцы на Паазер’і

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Открытие выставки-конкурса с презентациями и мастер-классами состоится 14 ноября в 15:00.

У мэтах адраджэння вырабу і папулярызацыі вытворчасці побытавых рукатворных рэчаў з лакальнымі і рэгіянальнымі адметнасцямі вясковага і местачковага інтэр’ернага тэкстылю Віцебшчыны быў распрацаваны праект «У роднай хатцы».

У 2023 годзе завяршылася першая частка праекта, якая паказала сучасны стан аднаўлення вырабу традыцыйнага мастацкага тэкстылю на Віцебшчыне. За гэты час у выставачных залах ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» было праведзена чатыры абласныя выставы-конкурсы па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны (ручное ўзорыстае ткацтва на кроснах, пляценне, вязанне, вышыўка, шыццё з абрэзкаў тэкстылю, набойка, маляванка і інш.) з правядзеннем майстар-класаў.

На працягу 2024 года праходзіць творчае спаборніцтва паміж калектывамі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, студыямі (клубамі) майстроў народных мастацкіх рамёстваў па стварэнні экспазіцыйнай прасторы мясцовай вясковай хаты з дэманстрацыяй лепшых твораў інтэр’ернага тэкстылю трох гісторыка-этнаграфічных зон Віцебскай вобласці: Віцебскае Падзвінне, Падняпроўе і Паазер’е.

Абласная выстава-конкурс па рэгіянальнаму інтэр’ернаму тэкстылю «У роднай хатцы на Паазер’і» завяршае двухгадовы праект «У роднай хатцы»,
але развіццё вытворчасці традыцыйнага тэкстылю на Віцебшчыне будзе ісці наперад і далей.

Советский плакат. Новый взгляд. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 4,00 р
до 31 декабря
Фотопроект «Феномен времени». Афиша выставок
Ратуша вход свободный
до 22 декабря
Книжники Придвинья. Афиша выставок
Библиотека им. Ленина вход свободный
до 30 декабря
Персанальная выстава жывапісу Вячаслава Дружкіна. Афиша выставок
Витебск вход свободный
до 12 января
Дрэва жыцця. Афиша выставок
Духовской круглик 3,00 − 5,00 р
до 31 декабря
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р