Калядны карагод

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

«Калядны карагод» — выстава-кірмаш навагодніх сувеніраў, пано, аргінальных елачных цацак, упрагожванняў, зробленых рукамі майстроў народных мастацкіх рамёстваў. Наведванне кірмашу — гэта сапраўднае пагружэнне ў свет творчасці, прыгажосці і ўнікальнасці, якое ажыўляе атмасферу свята, дзе кожны ўдзельнік кірмашу — Чараўнік!

Яркія карціны, арыгінальныя мастацкія вырабы, унікальныя ўпрыгожанні і арт-аб'екты напоўняць прастору выставачнай залы ДУ «Віцебскі АМЦНТ» жывымі эмоцыямі, а падчас адкрыцця выставы, сустрэнемся са сказачнымі персанажамі, з гульнямі і танцамі.

На выставе-кірмашы вас будуць чакаць падарункі для каханых, блізкіх, сяброў.

Адкрыцце выставы пройдзе 12 снежня 2024 у 15:00 гадзін у выставачнай зала ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» (Леніна 35А).

Комментирование отключено.
Огнём и мечом. Афиша выставок
Ратуша 2,00 − 12,00 р