| сегодня, 15 января | Витебский ОМЦНТ | 1,60 р. | 07:00−17:00 |
17 снежня 2025 года адкрывае свае дзверы ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», каб падарыць вам сапраўднае свята прыгажосці і натхнення! Мы запрашаем вас на маштабную выставу-продаж вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Калядны карагод», дзе прадставяць свае творы найлепшыя майстры Віцебшчыны.
«Калядны карагод» — гэта не проста выстава, а сапраўднае падарожжа ў чароўны свет беларускіх традыцый. Мы шчыра запрашаем кожнага жыхара і госця нашага горада палюбавацца неверагоднымі навагоднімі цацкамі, унікальнымі ўпрыгожваннямі і сапраўднымі арт-аб’ектамі, якія здзіўляюць сваёй прыгажосцю і арыгінальнасцю.
Знайсці і набыць падарунак для сябе, блізкіх і сяброў, каб зрабіць гэтае свята яшчэ больш асаблівым і незабыўным.
Не прапусціце! Выстава будзе чакаць вас да 15 студзеня 2026 года.
Рэжым работы: з 9.00 да 18.00, акрамя выхадных.
