Спектакль «Шалёны дзень, ці жаніцьба Фігаро»

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Рэжысёр-пастаноўшчык — Андрэй Гузій
Мастак-пастаноўшчык — Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах — Таццяна Лісавенка
Балетмайстар-пастаноўшчык — Дзіяна Юрчанка

Працягласць спектакля: 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.

Усё дзеянне разгортваецца ў адзін дзень — у дзень вяселля Фігаро і чароўнай Сюзаны. Чаго толькі не адбываецца ў гэты дзень: і суд, і спатканні, і падманы, і жарты, і змова. У замку графа дамачадцы паспяваюць сплесці галавакружную інтрыгу з вяселлямі, усынаўленнем, рэўнасцю і прымірэннем. Галоўным героям трэба будзе пераадолець усе цяжкасці і перашкоды на шляху да свайго шчасця. А самая вялікая непрыемнасць — заляцанні графа за Сюзанай…

У рэшце рэшт усё вырашае розум, знаходлівасць і пачуццё гумару, а не тытулы і званні.

Комментирование отключено.