Інсцэніроўка — Вольга Прусак;
Пастаноўка — Міхась Клімчук;
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы — Дзмітрый Гаралевіч;
Харэаграфія — Дзіяна Юрчанка.
Цім Талер і яго сябры запрашаюць гледача ў тэатр, дзе ажываюць лялькі. Яны распавядаюць неверагодную гісторыю пра спадара Троча, беднасць і багацце, марскія падарожжы і прыгоды прададзенага смеху.
Ці ўсё можна набыць за грошы? Колькі каштуе шчасце? І чаму гісторыя пра смех не заўсёды вясёлая? Адказы чакаюць гледачоў у гэтай пастаноўцы.
Працягласць: 45 хвілін.
