Паўночнае ззянне

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Трэці фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін абвяшчае праграму. У гэтым годзе праграма пашырылася ўдвая і зараз уключае 14 стужак з 8 краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Фестываль працягнецца амаль тыдзень з 19 па 25 красавіка ў Мінску і з 20 па 25 красавіка ў Віцебску. Афіцыйнае адкрыццё фестываля адбудзецца 20 красавіка.

Праграма

Упершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўленыя два дакументальныя фільмы. Галоўнай пляцоўкай фестывалю стане кінатэатр «Мір» у Віцебску.

20 красавіка, чацвер

19:00 — «Каменнае сэрца», 2016 (рэж. Гудмундур Арнар Гудмундсан, Ісландыя), 129 хв.

Адно чароўнае лета ў аддаленай рыбацкай весцы ў Ісландыі. Падлеткі Тор і Хрысціян сталеюць і спазнаюць свет вакол сябе. І пакуль адзін з іх намагаецца дабіцца ўвагі дзяўчыны, другі пакрысе ўсведамляе свае пачуцці да лепшага сябра. Гэта кранальны, пяшчотны і неўтаймоўны дэбют ісландскага рэжысёра Гудмундура Арнара Гудмундсана, які распавядае гісторыю братэрства, кахання, надзвычайнай унутранай моцы і прыгажосці.

21 красавіка, пятніца

19:00 — «Мурашнік», 2015 (рэж. Уладзімір Логінаў, Эстонія), 85 хв.

У цэнтры фільма – пяціпавярховы сямістаячэйкавы гаражны масіў у раёне Ласнамяэ на ўскраіне Таліна, які з'яўляецца раёнам-пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску. Уладальнікі гаражоў выкарыстоўваюць яго для ўсяго, акрамя паркавання транспарту. Вось мужчына слухае старую папсу на зламанай магнітоле мэрсэдэса з 70-х, вось купка бодзібілдэраў распачынае бутэльку гарэлкі, вось інтэлігент грае на скрыпцы, а вось ахоўнікі абмяркоўваюць савецкія тэорыі змоваў. Камера Логінава дакументуе гэты мікракосм людзей, якія сталі мінулым.

20:30 — «Разіта», 2015 (рэж. Фрэдэрыка Аспёк, Данія), 95 хв.

Пакуль уся Еўропа змагаецца з імігрантамі, у дацкай вёсцы на паўвостраве Ютландыя іміграцыя мае куды больш інтымнае адценне. Мясцовыя рыбакі, чый галоўны заробак — рыбная ферма, а спосаб бавіць час — алкаголь, «замаўляюць» сабе жонак з Філіпін. Так нечакана для сваіх сыноў робіць і галоўны герой Ульрык, звычайны датчанін і сціплы ўдавец. Яго сын вымушаны дапамагаць бацьку ў перакладзе размоваў з «імпартнай» жонкай і неўзабаве становіцца галоўным бацькавым канкурэнтам.

22 красавіка, субота

18:30 — «Маленькія крылы», 2016 (рэж. Сэльма Вілхунэн, Фінляндыя), 100 хв.

12-гадовай Варпу даводзіцца быць дарослай за абедзвюх — сябе і сваю інфантыльную маці. Маці ніяк не можа перажыць развод, прыходзіць ноччу ў ложак да Варпу, каб не было страшна, і не памятае, калі дзень народзінаў у дачкі. Аднойчы Варпу вырашае, што калі знойзде біялагічнага бацьку, усё выправіцца. Акторскі дуэт вядомай на ўсю Фінляндыю рок-зоркі Паўлы Весала і 12-гадовай дэбютанткі Ліннеа Ског разыгрывае прыгожую гісторыю пра чалавечыя страхі і перамогу над імі. Сусветная прэм'ера фільма Сэльмы Вілхунэн, Оскараўскай намінанткі, адбылася на кінафестывалі ў Таронта.

21:00 — «У крыві», 2016 (рэж. Расмус Хэйстэрберг, Данія) 104 хв.

Лета, вечарынкі, музыка, сяброўства, сэкс, дзяўчыны, бясконцыя дні і светлыя ночы, магічны цёплы летні Капенгаген, маладосць і невыносная легкасць быцця, праз якія рашуча немагчыма адчуваць нешта сапраўднае. Чатыры студэнты-медыкі, якім усё ў гэтым жыцці даецца лёгка, намагаюцца пасталець, навучыцца цаніць адзін аднаго і ратуюцца ад адзіноты як могуць. Дэбютная рэжысёрская праца ад сцэнарыста блакбастэра «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» крытыкуе летуценнасць новага пакалення і праводзіць іх праз выпрабаванні жыцця на фоне чароўных відаў дацкай сталіцы. Ад усяго, здаецца, падзяляеш ранкавае пахмелле з персанажамі.

23 красавіка, нядзеля

19:00 — «Паўкроўка», 2016 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 110 хв.

У 1930-я гады нацысты былі не адзінокія ў сваіх ўяўленнях пра дамінаванне адной расы. 14-гадовая дзяўчына з народнасці самі Эла-Мар’я сустракаецца твар у твар з каланіялістычнай шведскай сістэмай. Сістэма забірае саамскіх дзяцей, каб даць ім паў-адукацыю: навучыць шведскай мове ды давесці, што саамская культура — другасортная, з ёй толькі і заставацца ў свей мясцовасці і служыць забаўкай для шведаў. Эла-Мар’я з такой прапановай не згодная. Яе прага лепшага жыцця вымушае яе праходзіць праз прыніжальны дагляд фрэнолага, здзекі сяброў і таксама рабіць найскладанейшы выбар паміж уласнай будучыняй, традыцыямі і сям’ёй.

24 красавіка, панядзелак

19:00 — «Нарвежскі дамок», 2016 (рэж. Ян Вардзёен, Нарвегія), 80 хв.

Музыка, рэстаратар і рэжысёр Ян Вардзёен прыйшоў у кіно нядаўна і ўжо зняў свой трэці фільм. Кожны з іх — камедыя і драма, іронія скрозь банальнасць і смех скрозь жыццёвыя перашкоды. У гэтым фільме Ян звяртаецца да пякучай тэмы бежанцаў. Аднак робіць гэта ў сваім уласным стылі. Яго іранскі бежанец трапляе ў Нарвегію, якая аказваецца даволі дзіўным месцам для тых, хто не вырас пад агнямі Паўночнага ззяння.

25 красавіка, аўторак

19:00 — «Маці», 2016 (рэж. Ян Вардзёен, Эстонія), 89 хв.

У маленькім эстонскім горадзе, дзе ўсе пра усіх ведаюць, у школьнага настаўніка Лаўры страляюць адразу пасля таго, як ён здымае грошы са свайго банкаўскага рахунку. Цяпер Лаўры ў коме, яго маці Эльза, якая трапіла ў пастку нешчасілвага шлюбу, вымушаная даглядаць непрытомнага сына. Чорная камедыя разгортваецца, калі да непрытомнага Лаўры заходзяць сябры і выдаюць свае таямніцы, а жаданне Эльзы вырвацца з клеці шараговага жыцця пераважае матчыны пачуцці. Гэтая таямнічая гісторыя стала Эстонскім прэтэндэнтам на «Оскар-2017».

Тэлефон кінатэатра (аўтаадказчык): +375 (212) 48-57-45.

Годзилла и Конг: Новая империя. Афиша кино
imdb:6.6 kinopoisk:6.4
до 1 мая
Мир (зал 2) 10,00 р
до 1 мая
Домовой. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 2) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Летучий корабль. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 2) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Дом кино (зал 2) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Охотники за привидениями: Леденящий ужас. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 1) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Дом кино (зал 2) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Блиндаж. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 1) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Дом кино (зал 1) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Сто лет тому вперёд. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 2) 7,50 − 8,50 р
до 1 мая
Дом кино (зал 1) 7,50 − 8,50 р
до 1 мая
Кунг-фу Панда 4. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 1) 3,20 − 8,20 р
до 1 мая
Дом кино (зал 2) 7,20 − 8,20 р
до 1 мая
Приключения панды. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 2) 7,00 − 8,00 р
до 1 мая
Дом кино (зал 1) 3,20 − 8,20 р
до 1 мая
Девочка ищет отца. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 2) вход свободный
27 апреля
И будет жить Хатынь!. Афиша кино
рейтинга пока нет
Дом кино (зал 2) вход свободный
27 апреля
Время вернуться. Афиша кино
рейтинга пока нет
Мир (зал 1) 7,00 − 8,00 р
2 мая
Дом кино (зал 1) 7,00 − 8,00 р
2 мая