Кіно па-беларуску цяпер і ў Віцебску!
Арт-паб прадстаўляе праект, мэтай якога з’яўляецца даць магчымасць адпачыць, выпіць кавы/гарбаты, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, — карацей, усё тое, што людзі звычайна і робяць, завітваючы ў «Торвальд».
Цяпер паб прапануе яшчэ дадаць да ўсяго гэтага кінапрагляд! Самыя цікавыя, смешныя, культавыя фільмы з усяго свету на роднай мове ва ўтульнай атмасферы. І галоўнае — гэта не разавы праект.
На Каляды Кевін апынаецца ў Нью-Ёрку. У яго дастаткова грошай ды крэдытных картак, каб ператварыць Вялікі Яблык у пляцоўку для гульняў. Тым часам, жулікі Гэры і Марв збягаюць з турмы і таксама апынаюцца ў Нью-Ёрку. Гарачай сустрэчы не мінаваць.