Сустрэча «Добрая нагода»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Здаецца, віцебскай традыцыі і добрай нагодзе збірацца па першых чацверах месяца ўжо добра гадоў. Здаецца, пайшоў трэці сезон.

Для нас «Добрая нагода» — любімы праект, таму што, як бачыцца, жывая камунікацыя і гарачыя абмеркванні — тое, чаго так часта не хапае сучасным актывістам і проста неабыякавым людзям. Так, мы і самі з радасцю часам назіраем за анлайн-баталіямі, але ўсёткі аддаем перавагу вусным дуэлям.

Даўгая перадмова — проста каб нагадаць, як моцна мы радыя бачыць кожнага ўдзельніка пляцоўкі для камунікацыі «Добрая нагода». 6 лютага адбудзецца наша чарговая сустрэча. Правілы знаёмыя: кожнаму, у каго ёсць чым падзяліцца і што абмеркаваць, ёсць месца на імправізаванай сцэне і магчымасць выказацца.

Чым можа быць карысна «Добрая нагода» персанальна для вас? Па-першае, тут можна сустрэць аднадумцаў, якія могуць стаць вашымі добрымі сябрамі ці калегамі па праекце. Па-другое, вы можаце распавесці шырокаму колу людзей пра ўласную задуму / праект / ідэю — і атрымаць зваротнае меркаванне, дапамогу і новы погляд. Па-трэцяе, ініцыятыва ці задума могуць з’явіцца проста на сустрэчы.

Карацей, што ж такое «Добрая нагода» сёння? Не проста пляцоўка для знаёмстваў і камунікацыі актыўных людзей Віцебска, але — месца пра натхненне і любоў да нашага горада, які мы можам палепшыць толькі разам.

То да сустрэчы ў пабе «Торвальд» (вул. Талстога, 1) 6 лютага. Пачатак а 18:00.
Завтрак с нутрициологом. Афиша мероприятий
Витебск вход свободный
20 апреля
Тайны планеты обезьян. Афиша мероприятий
Витебск 18,00 − 50,00 р
до 21 апреля
Ярмарка мастеров в ТриО. Афиша мероприятий
ТриО вход свободный
27 — 28 апреля
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный