Паблік-ток з Аляксеем Крывалапам «Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць (Medialiteracy) — ключавыя навыкі, без якіх няпроста абыходзіцца ў сённяшнім грамадстве, пабудаваным на выкарыстанні разнастайнай інфармацыі.

Бо імклівае развіццё камп'ютарнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій вымагае ад сучаснага чалавека здольнасці не толькі атрымліваць інфармацыю, але і ацэньваць якасць гэтай інфармацыі, яе значнасць і прыдатнасць для далейшага выкарыстання.

Што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння? Якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу? Як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і маніпулятыўных тэхнік? Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту ў час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?

Прыходзьце паразмаўляць пра гэта з даследчыкам медыякультуры Аляксеем Крывалапам. Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весьці дыялог з госцем сустрэчы, задаваць пытанні.

Рэгіструйцеся на сустрэчу па спасылцы → https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdXKMC3afIF9WE0i6XxLCnwx9yBYje0RVrYKe93-ueC4yBEBg/viewform.

Рэгістрацыя дазваляе арганізатарам стварыць аптымальныя ўмовы для правядзення сустрэчы, а наведнікам дае магчымасць пісьмова задаць пытанне нашаму госцю.

  • Калі: 30 студзеня, 18:00.
  • Дзе: Пляцоўка Y-space (Кастрычніцкая, 13, Віцебск).
  • Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі.
  • Мова мерапрыемства: беларуская, руская.
  • Арганізатары: YMCA Віцебск і ініцыятыва #СалідарныЯ.
Да сустрэчы!
Тайны планеты обезьян. Афиша мероприятий
Витебск 18,00 − 50,00 р
5 — 21 апреля
Взрослые игры: реконструкция. Афиша мероприятий
Научно-техническая библиотека вход свободный
30 марта
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный