Прэзентацыя брытанскай стыпендыі Chevening

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

19 мая ў Віцебску пройдзе прэзентацыя брытанскай стыпендыі Chevening для актыўных беларускіх спецыялістаў з розных галінаў. Сёлета вылучана 6 мэтавых стыпендый для грамадзян Беларусі.

Стыпендыя Chevening — глабальная стыпендыяльная праграма ўраду Вялікабрытаніі, якая фінансуецца Міністэрствам замежных спраў і партнёрскімі арганізацыямі. Стыпендыя аплачвае навучанне ва ўніверсітэтах Вялікабрытаніі і прызначана для кандыдатаў, якія валодаюць патэнцыялам, каб у будучыні стаць вядучымі работнікамі і лідэрамі думак. Як правіла, стыпендыя прызначаецца на магістэрскія праграмы, разлічаныя на адзін год. Яна была заснавана ў 1983 годзе і з цягам часу стала прэстыжнай міжнароднай праграмай. Сёння стыпендыя дасягальная для грамадзян 160 краін, за выключэннем ЗША і ЕС. У 2015–2016 навучальным годзе стыпендыянтамі сталі больш за 1 500 чалавек.

Для грамадзян Беларусі адмыслова вылучаецца 6 стыпендый. Заяўкі прымаюцца па любых спецыяльнасцях, хаця існуюць прыярытэтныя для кожнай краіны. Для Беларусі гэта:

  • Эканоміка, фінансы, бізнэс.
  • Журналістыка і медыя-менеджмент.
  • Палітычныя, сацыяльныя даследаванні і права.
  • Дзяржаўнае і рэгіянальнае кіраванне.
  • Кіраванне ў сферы адукацыі і моладзевых арганізацый.

Мэтавая аўдыторыя: спецыялісты 23–45 гадоў са скончанай вышэйшай адукацыяй, актыўнай жыццёвай пазіцыяй, валоданнем англійскай мовы, якія маюць досвед працы ў адным з пазначаных прыярытэтных кірункаў альбо ў іншай вобласці, дзе яны праяўлялі лідэрскія якасці.

Прэзентацыя ў Віцебску раскрые для жыхароў горада і рэгіёна магчымасці стыпендыі і механізм удзелу ў конкурсе на яе атрыманне. Таксама госці мерапрыемства змогуць задаць свае пытанні непасрэдна супрацоўнікам Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Сустрэча пройдзе 19 мая ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва на вул. Белабародава, 5. Пачатак а 17:30. Уваход вольны!

Даведкi: +375 (29) 716-28-80.

Тренинг по телесноориентированной терапии в Витебске. Афиша мероприятий
Витебск вход свободный
27 — 28 апреля
Вербное воскресенье в Новке. Афиша мероприятий
Новка вход свободный
26 апреля
Ярмарка мастеров в ТриО. Афиша мероприятий
ТриО вход свободный
27 — 28 апреля
Лекция «Диеты: научный взгляд». Афиша мероприятий
Научно-техническая библиотека вход свободный
27 апреля
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный