Інтэрактыўная лекцыя «Што будзе з беларускай эканомікай?»

Мероприятие уже прошло
Плюсануть
Поделиться
Отправить
Класснуть
Выступ Сяргея Чалага ў Віцебску ўжо неўзабаве!

Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю «Што будзе з беларускай эканомікай?», якая адбудзецца 16 сакавіка а 16:30 у арт-пабе «Торвальд».

У часе свайго выступу вядоўца праграмы «Эканоміка на пальцах» раскажа ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі, патлумачыць, якія рэформы трэба рабіць і падзеліцца сваім прагнозам, што будзе з беларускай эканомікай. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую эканоміку лепш, чым Сяргей Чалы? А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў

  • Сяргей Чалы — незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы «Эканаміка на пальцах» на партале TUT.by.
  • Антон Раднянкоў — дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае аддзел па распрацоўцы прадуктаў на Мінскім гадзіннікавым заводзе «Луч».

Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства → https://goo.gl/forms/slUTayBDGzuU2hyx1.

Чтобы комментировать, .
Лето с IT-академией. Афиша мероприятий
Knowledge Land 25,00 р
до 19 августа
Цирк-шапито. Афиша мероприятий 2
Витебск 18,00 р
24 мая — 15 июня
Виктория 18,00 р
16 июня
Фестиваль авторского пивоварения Brovar Day.. Афиша мероприятий
Витебск вход свободный
15 июня
Ярмарка «Задзвінскі кірмаш». Афиша мероприятий
Двина вход свободный
8 — 17 июля