Купалле ў парку «Мазурына»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть
Самае яскравае летняе свята адбудзецца 6 ліпеня ў Мазурына! Дазвольце купальскім фарбам гарачага ліпеня размаляваць гэты дзень!

Народнае свята пачнецца ў комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі ў поўдзень і працягнецца да самага вечара. На працягу ўсяго дня дзейнічае комплекс атракцыёнаў і пункт пракату спартыўнага інвентару. На пачатку – святочныя забавы з удзелам папулярных вядучых і творчых выканаўцаў, а таксама канцэртныя выступленні творчых калектываў Цэнтра культуры «Віцебск». Выхаванцы Моладзевага грамадскага аб’яднання «Коннаспартыўны клуб «Каліпса» падрыхтавалі для вас касцюмаваную тэматычную праграму і майстар-клас па верхавой яздзе. Абавязкова падрыхтуйцеся да конкурсу на лепшы вянок і букет з палявых кветак! Удзельнічайце ў інтэрактывах і гульнях ад вядучых і атрымлівайце падарункі! Для аматараў ласункаў — родныя беларускія прысмакі і літоўская ярмарка «Казюкас»!

Вогнішча і варажба, забаўкі і гульні, карагоды і фотасесія, танцпляцоўка і фаер-шоу — што яшчэ трэба для адзначэння Купалля? 6 ліпеня а 12 гадзіне парк Мазурына чакае вас!
1 комментарий
Галина Владимирская
30 июня 2019 в 09:30
А при чём здесь тогда написан парк железнодорожников?
Тайны планеты обезьян. Афиша мероприятий
Витебск 18,00 − 50,00 р
19 — 21 апреля
Ярмарка мастеров в ТриО. Афиша мероприятий
ТриО вход свободный
27 — 28 апреля
Kараоке night в «Мяте». Афиша мероприятий
Мята вход свободный