Леанiды не вернуцца на Зямлю

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць». Драма на 2-е дзеі.

Два стагоддзі, чатыры лёсы — павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта — сапраўднае каханне… Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён — шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося… Яна — гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.

Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін… Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы… Няўжо яна — тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, — сапраўды нашчадак таго Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці…

Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася Краснабаева.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранкi.
Музыка і музычнае афармленне Арцёма Краснабаева.
Пластыка Дзіяны Юрчанкi.

Фотаздымак: kolastheatre.by
1 комментарий
Жюль Тюжюль
10 ноября 2016 в 21:15
Очень трогательный и грустный спектакль. На красивом белорусском языке. Наталкивает на размышления