Снежная каралева

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

Спектакль для дзяцей і падлеткаў. Пасля спектакля — навагодняе свята каля ёлкі.

Яўген Шварц. Паводле твораў Ханса Крысціяна Андэрсена.

Гісторыю пра Снежную Каралеву стварыў знакаміты дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсэн. «Снежная Каралева» — адна з самых любых і самых вядомых казак у свеце. Дзіўная, чароўная, — яна не пакідае абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Дзеці з задавальненнем сочаць за прыгодамі Кая і Герды, пазнаюць, што такое каханне і сяброўства, вернасць і самаахвярнасць, якія здольныя пераадолець любыя перашкоды і перамагчы розныя выпрабаванні. Дарослыя заўважаюць, што фантастычны свет у «Снежнай Каралеве» арганічна спалучаецца з рэальнасцю. Казка ставіцца многімі тэатральнымі рэжысёрамі, і нядзіўна: яна выдатна падыходзіць для стварэння захапляльнага дзіцячага спектакля.

Аднойчы, у марозны зімовы вечар, Снежная Каралева ператварае чулае добрае сэрца Кая ў кавалак лёду і забірае хлопчыка ў ледзяны палац. Герда, верная сяброўка Кая, адважна адпраўляецца на пошукі названага брата. Ёй давядзецца прайсці мноства выпрабаванняў. Што дапаможа Гердзе вызваліць хлопчыка з ледзянога царства? Вядома, гарачая любоў, надзея, вера ў тое, што любое зло можна перамагчы.

Працягласць спектакля — 2 гадзіны.

Фотаздымак: liveinternet.ru