Умка

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть
Юрый Якаўлеў (кранальная гісторыя).
Пастаноўка Віктара Клімчука.
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Наталлі Бурнас.
Пераклад Людмілы Сіманёнак.

Для дзяцей ад 3 год.

Далёка-далёка на Поўначы ў вастраверхіх чумах жывуць людзі, якія па некалькі месяцаў не бачаць сонца. Доўгай-доўгай зімовай ноччу яны распавядаюць адно аднаму сумныя і вясёлыя гісторыі.

Напрыклад, пра белага мядзведзіка Умку, што сустракае сваё першае сонца і знаёміцца з незвычайнымі мядзведзямі, у якіх на носе не расце поўсць, а футра лёгка здымаецца і гэтаксама ж лёгка апранаецца. Ці зможа маленькі мядзведзь пасябраваць з маленькім чалавекам і што атрымаецца з іх незвычайнай прыхільнасці?

Лірычна-пяшчотная гісторыя пра спазнанне свету, цікаўнасць і дабрыню не пакіне абякавымі ні дзяцей, ні дарослых.

  • Умка — Дар’я Зімніцкая.
  • Мама-мядзведзіца — Ларыса Мартынава, Ганна Сцепанец.
  • Цімка — Наталля Гайдук.
  • Ненцы, шаманы — Яўген Гусеў, Алесь Казлоў.
Чтобы комментировать, .