Тр'ям! Вiтаю!

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Сяргей Казлоў. Казачка для самых маленькіх на 1-у дзею.

Калі вы маеце багатую фантазію, неадольнае жаданне да прыгодаў і веру ў лепшае, то вы абавязкова пасябруеце з нашымі «героямі-прыдумшчыкамі». Сціплы, даверлівы і дужа цікаўны Вожык, шчыры, крышачку ўпарты, але надзвычай добразычлівы Мядзведзік, гарэзлівы, спрытны і вясёлы Зайка запросяць вас у сапраўднае падарожжа ў таямнічую краіну «Цілімілімляндыю». У той краіне ўсе гавораць «па-цілімілімляндску», называюцца «мляндамі», ходзяць дагары нагамі і вітаюць адзін аднаго словам «Тр’ям!». І галоўнае — там няма ваўкоў. Гэтак задумаў Мядзведзік. У яго краіне Ваўкоў не будзе ніколі. Але ж… Адна справа — фантазія, а другая — рэальнасць. І як не стараліся сябры, адзін галодны, але такі інтэлігентны Воўк вырашыў давесці ўсім сваё існаванне. І распачаў паляванне на нашых мілых звяркоў.

Якім чынам сябры здолеюць пазмагацца за сваю бяспеку? Ці застанецца галодным шэры Воўк? Пабачым у спектаклі! Вясёлая музыка, адданыя і ветлівыя артысты, пальчыкавыя лялькі, феерверкі — удала ствараюць настрой і захапляюць увагу малых гледачоў.

Пераклад Вікторыі Дашкевiч.
Рэжысёр Ірына Цiшкевiч.
Музычнае афармленне Алены Яўневiч.
Касцюмы і сцэнаграфія Аляксандра Слепава.

Фотаздымак: kolastheatre.by
1 комментарий
Сергей Харитончик
16 ноября 2017 в 23:15
для деток маленьких