Лялька: «Нам 30 год»

Информация неактуальна
Поделиться
Отправить
Класснуть

22 красавіка «Лялька» адзначыць свой трыццаты дзень народзінаў.

У 14:00 у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы «Беларускаму тэатру „Лялька“ — 30 год». Наведнікі змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі па стылёвых вырашэннях дэкарацыямі і лялькамі з такіх папулярных спектакляў, як «Чароўная зброя Кэндзо», «Загубленая душа, або пакаранне грэшніка», «Прынцэса і Свінапас», «Хлопчык-Зорка», «Сунічкі для Веліканачкі», «Ямелева шчасце», «Кветачка-вясёлка», «Чорная курыца, або Падземныя жыхары» і іншых, а таксама пабачыць зблізку рэканструкцыю магілёўскай батлейкі ХІХ стагоддзя, зробленую мастаком Аляксандрам Сідаравым.

У 15:15 на пляцоўцы каля тэатра распачнецца канцэрт духавога аркестра сярэдняй школы № 33 г. Віцебска. А ў 15:30 сябры «Лялькі» пабачаць дэбютны выступ акцёрскай групы на хадулях пад кіраўніцтвам Дар’і Зімніцкай.

У фае тэатра гледачоў таксама чакаюць разнастайныя сюрпрызы. Кожны, хто пажадае, атрымае магчымасць у гэты святочны дзень выказаць свае прызнанні і пажаданні як усяму калектыву тэатра «Лялька», так і кожнаму з яго супрацоўнікаў.

У 16:00 адбудзецца грандыёзны юбілейны капуснік «Нам 30 год», у якім артысты прыгадаюць мінулае, падзеляцца прафесійнымі здабыткамі і прапануюць увазе прысутных феерыю песень, танцаў, жартаў і фокусаў. Запланаваныя віншаванні і ўзнагароджанні. Будзе выкарыстана вялікая колькасць архіўнага відэа- і фотаматэрыялу з яго творчым пераасэнсаваннем. Пастаноўку арыгінальных нумароў ажыццяўляюць як вядучыя майстры сцэны — Ларыса Мартынава, Вольга Маханькова, Алесь Маханькоў, Алег Рыхтэр, Ганна Сцепанец, Юрась Франкоў — так і маладыя акцёры.

А 23 красавіка ў 15:00 на сцэне тэатра выступіць кабарэ-бэнд «Серебряная Свадьба» з музычна-тэатральнай праграмай для дзяцей і дарослых «Музыка — всё». Кіраўнік гурта, Святлана Бень-Залеская, з’яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакляў «Асцярожна, Соня!» і «Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам», якія карыстаюцца поспехам у гледачоў Беларускага тэатра «Лялька».

Фото: vk.com/lialka_theatre
Як воўк мамай быў. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,00 р
29 сентября
Бабий бунт. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,00 р
30 сентября
Тётка Чарли. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 35,00 − 40,00 р
1 октября
Оттепель. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 35,00 − 40,00 р
2 октября
Звёздные песни. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 35,00 − 40,00 р
3 октября
Гамлет. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
6 октября
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
12 октября
Восем закаханых жанчын. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
15 октября
Дядюшкин сон. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
16 октября
История любви. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
18 октября
Сёстры. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,00 р
19 октября
Романтики. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 30,00 − 35,00 р
23 октября
Семь женщин на шее. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 30,00 р
24 октября
Служебный роман. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,00 р
31 октября