четверг, 15 июня | Якуба Коласа | 6,00 р. | 10:30 |
Цікавая казка.
Прэм’ера — 18 снежня 2021 года.
Міхал і Ганна жывуць адны, без дзяцей… Нават Пеўня, хоць той зусім не спявае, забраў пан Яўхімоўскі. Да каго звяртацца, калі хочацца займець сына? Канешне, да шаптухі Аўдоцці. Вось толькі ў гэтай чараўніцы свае планы на створанага ёй хлопчыка Максімку…
Хочаце даведацца, хто такія Хохлік і Вогнік, кім раней быў пан Яўхімоўскі і, канешне, што здарыцца, калі заспявае Певень? Прыходзьце на спектакль Коласаўскага тэатра, каб у казачнай атмасферы запэўніцца, што дабрыня і смеласць заўжды перамагаюць зайздрасць і зло.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка і харэаграфія Сяргея ТАЛКАЧА.
Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.