Восеньская саната

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Інгмар Бергман. Начная размова ў 1-й частцы. Тэатральная гасцёўня.

«Восеньская саната» — спектакль-размова, які закранае глыбокія псіхалагічныя пытанні. Адвечную тэму бацькоў і дзяцей нібы выносяць пад шкельца мікраскопу — і мы бачым, як часам неўсвядомленыя памылкі здольныя папсаваць лёс чалавека…

«Маці і дачка — назаўжды маці і дачка?.. Якая жахлівая камбінацыя супярэчлівых поглядаў! Тут магчыма ўсё, тут усё і адбываецца пад выглядам любові і мацярынскага клопату. Усе душэўныя траўмы маці перадаюцца ў спадчыну дачцэ, за ўсё, што ў яе не атрымалася, за ўсе яе няшчасці адказвае дачка, быццам пупавіна ніколі не абрывалася…» (Інгмар Бергман).

Шарлота — вядомая піяністка, усё жыццё занятая ўласным лёсам і няздатная да пяшчоты і любові, рашаецца наведаць дачку Еву, якую не бачыла сем год. Сустрэча Шарлоты і Евы развіваецца непрадказальным чынам. Маці мусіць даведацца і ўсвядоміць, што насамрэч перажыла ў сваім жыцці дачка. Начная размова наспявала — і яна адбудзецца.

Спектакль пастаўлены да юбілею артысткі Ларысы Антосевай.

Пераклад Марыны Пятровай.
Сцэнічная версія, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Ігара Баярынцава.
Касцюмы Тамары Гарыдавец.

Фотаздымак: kolastheatre.by
1 комментарий
Сергей Харитончик
16 ноября 2017 в 23:15
неплохой спектакль