Хiтрыкi Скапэна

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Месца дзеяння — Неапаль, няўрымслівыя героі — бацькі і дзеці, мафія і цыганы, але найперш, геніяльны слуга і шэльма Скапэн, які «пасварыўся з правасуддзем». У фінале закаханыя ўз'яднаюцца, а бацькі знойдуць страчаных дзяцей. Але толькі калі гатовы прыгожанька раскашэліцца!

Вялікі камедыёграф Жан-Батыст Мальер, які таксама быў і артыстам, зрабіў свайго пацешнага і кранальнага, невычарпальнага на выдумкі слугу сапраўдным Акцёрам, Рэжысёрам і Драматургам у адной асобе. Няўрымслівы Скапэн самазабыўна, з зачараваннем іграе Жыццё, ператвараючы яго ў мастацтва.

Гэта палымяная, тэмпераментная і вельмі смешная гісторыя пра выхадкі кемлівага, хітрага і невычарпальнага на выдумкі слугі, які спрыяе шчасцю закаханых сэрцаў. Дасціпныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэта вызначаюць настрой гэтага бліскуча-камедыйнага і, у той жа час, кранальнага спектакля.

Рызыка, свавольства, жыццялюбства, вечная праблема бацькоў і дзяцей — усё гэта ёсць у камедыі «Хітрыкі Скапэна». Гледачы становяцца ўдзельнікамі вясёлага і яркага карнавалу, дзе пануюць смех, музыка, танцы.

«Нельга апускаць рукі, нават калі жыццёвыя абставіны складаюцца неспрыяльна для цябе, трэба актыўна дзейнічаць, шукаць выйсце, і добра, калі знаходзіцца чалавек, у якога заўсёды можна знайсці падтрымку», — так лічыць рэжысёр спектакля Ірына Цішкевіч. А яшчэ яна ўпэўнена, што камедыя неабходна сёння — у гледача існуе патрэба ў добрым, абаяльным гумары.

Пераклад Пятра Ламана.
Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цiшкевiч.
Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовiча.
Харэограф Дзіяна Юрчанка.

Фотаздымак: kolastheatre.by
Все мыши любят сыр. Афиша спектаклей
30 марта — 20 апреля
Корпоратив. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 33,00 − 35,00 р
31 марта
Вясёлы Дарафей. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
31 марта
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
2 апреля
И снова вместе. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 45,00 − 50,45 р
4 — 6 апреля
Марозка. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
6 апреля
Жыў-быў Заяц. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
7 апреля
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
12 — 20 апреля
Аладзін. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
13 апреля
Асцярожна, Соня!. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
14 апреля
Нібыта хворы. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
16 — 28 апреля
Дзюймовачка. Афиша спектаклей
Лялька 12,00 р
21 апреля
Церам-церамок. Афиша спектаклей
Лялька 11,00 р
27 апреля
Шукаем тэнара!. Афиша спектаклей 1
Якуба Коласа 15,00 − 17,00 р
30 апреля