Калiсь глядзеў на сонца я…

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

У 2017 годзе Беларусь адзначае 126-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Коласаўскі тэатр шчыра далучаецца да шанавання гэта Паэта, Чалавека, Беларуса.

Багдановіч пражыў крыху болей за 25 год, але паспеў зрабіць самае важнае — закласці зерне беларускасці, якое і зараз жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.

Коласаўцы раскажуць вам, якім у іх разуменні быў гэты годны творца, які верыў, што беларусы здольныя праз уласныя сродкі – мову, свядомасць, адкрытасць пачуццяў — зразумець гэты свет, данесці да яго сваё бачанне існага. Вы пачуеце вершы і роздумы Максіма Багдановіча, зможаце далучыцца да яго духоўнай моцы, тонкасці адчування і ўспрымання Сусвету. Прагучаць песні на яго вершы, дзе кожнае слова як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.

Сцэнар і пастаноўка — Святлана Жукоўская, Наталля Аладка.
Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовiча.
Пластыка Сяргея Таўкача.

Фотаздымак: kolastheatre.by