Парашутыст

Поделиться
Отправить
Класснуть
среда, 17 июня Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р. 19:00

Аляксандр Селін

Трагікамедыя на 2-е дзеі
паводле аднайменнай аповесці

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава Грушова
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча
Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай
Інсцэніроўка і пераклад інсцэніроўкі Алеся Замкоўскага
Памочнік рэжысёра Святлана Сухадолава

Мы жывём у эпоху рызыкі, пастаянна шукаем, як павысіць узровень свайго адрэналіну. Эдвард прафесійна займаецца парашутным спортам. На адным са спаборніцтваў парашут не раскрываецца. З’яўляецца Смерць і пытаецца асуджанага Эдварда пра апошняе жаданне. «Запасны парашут...» – са страхам шэпча майстар спорту. Смерць нечакана для сябе дорыць парашутысту жыццё, якое цяпер ён не згодны так проста адпускаць. Але і Смерць не можа адмовіцца ад свайго прызначэння і прымае розныя абліччы, каб нарэшце забраць героя ў іншы свет... Паступова яна пачынае адчуваць усё большае прыцягненне да сваёй ахвяры... А Эдвард разумее, што жыццё не вечнае і таму трэба напоўніцу карыстацца кожным імгненнем. Чым жа скончыцца гэтае змаганне, барацьба паміж рэальным чалавекам і містычным персанажам – глядзіце на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа.

У тэатральнай гісторыі спалучаюцца трагічнасць і камічнасць, гумар і драматызм, гарэзлівасць і прытча. Героі зазіраюць унутр сябе, каб паспрабаваць адказаць вечныя пытанні: што такое жыццё? Што такое смерць? Хто такі чалавек паміж жыццём і смерцю?

Комментирование отключено.
Парашутыст. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
17 июня
Доктар фiласофii. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
19 июня
Умка. Афиша спектаклей
Лялька 14,00 р
20 июня
Смешныя людзi. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
25 июня
Месца памяці. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
26 июня
Зімы не будзе?. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
27 июня — 22 июля
Нечаканая радня. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
30 июня — 21 июля
Дамы і гусары. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
4 июля
Гамлет. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 25,00 − 27,00 р
8 июля
Сниму квартиру. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 80,00 − 85,00 р
12 июля