Тытанавая ведзьма

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Дасведчаны махляр Віктар атрымаў мяккі прысуд - яго турэмнае зняволенне замянілі ўдзелам у адмысловым сацыяльным праекце. Герой павінны даглядаць маладую Марту, прыкутую да інваліднага крэсла. Здаецца, што яна не здольная стварыць вялікіх праблем і гэты месяц будзе «амаль курортам». Аднак замест ціхай, зашуганай дзяўчыны яго сустракае ведзьма, здольная ператварыць яго жыццё ў сапраўдны кашмар. Чаму яна гэта робіць? Ці ёсць у яе на гэта сапраўдныя прычыны? Пра гэта гледачы змогуць даведацца ў спектаклі «Тытанавая ведзьма».

Аўтар п’есы Улада Альхоўская (Собалева) - аўтар больш за 35 раманаў у жанрах дэтэктыва, трылера, містыкі. Неаднаразова была пераможцай міжнароднага конкурсу «Час драмы» пры тэатральнай бібліятэцы Сяргея Яфімава. У 2025 годзе стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы драматургічны твор» за зборнік п’ес для падлеткаў «Аватары тэатра».

П’еса «Тытанавая ведзьма» з'яўляецца фіналістам незалежнага міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Зыходная падзея – XXI стагоддзе» (2019), увайшла ў лонг-ліст міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Час драмы, 2020, вясна». Упершыню пастаўлена ў 2021 годзе ў Цюрыху (Швейцарыя).

Пастаноўку ажыццяўляюць Канстанцін Ганчароў, мастацкі кіраўнік тэатра, і Юрый Іваноўскі, добра вядомы гледачам як рэжысёр спектакля «Вядзьмарка і Дыназаўрык» і літаратурны рэдактар тэатра. Новы сцэнічны твор Коласаўскага тэатра даследуе помсту як з'яву чалавечага жыцця.

У творчай камандзе спектакля — мастак-пастаноўшчык Наталля Сарычава, аўтар музычнага афармлення Міхаіл Рудак, харэограф Дзіяна Юрчанка, аўтар перакладу п'есы на беларускую мову Алесь Замкоўскі.

У новым спектаклі ролі выконваюць Алёна Меркушава (Марта), Антон Бараноўскі і Ілля Блыкін (Віктар), Кірыл Гільгенберг і Мікалай Чарных (Платон, сябар Віктара), Вераніка Малашкевіч і Надзея Радзімава (Каця, жонка Віктара), Святлана Жукоўская і Ніна Обухава (Таццяна, куратар сацыяльнага эксперыменту).

Комментирование отключено.
Папялушка. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 18,00 − 20,00 р
20 декабря — 4 января
«Новый год в Малинке». Афиша спектаклей
Малинка 40,00 − 55,00 р
21 декабря
Чароўныя сняжынкі. Афиша спектаклей
Лялька 20,00 р
21 декабря — 11 января
Сказки волшебного леса. Афиша спектаклей
Лялька 18,00 р
23 — 24 декабря
Нечаканая радня. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
24 декабря
Вяселле-буф. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
3 января
Дамы і гусары. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
4 января
Гiсторыя кахання. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
6 января
Самая жаданая. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
9 января
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
11 января
Смешныя людзi. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
15 января
Гамлет. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
16 января
Шлюб па-італьянску. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
17 января
Любовь под гипнозом. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 65,00 − 70,00 р
21 января
Доктар фiласофii. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
23 января
Я вольны!. Афиша спектаклей 1
25 января
Парашутыст. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 23,00 − 25,00 р
31 января