Навагодняя казка — знакаміты «Кот у ботах»

Поделиться
Отправить
Класснуть
среда, 25 декабря Я. Коласа 10,00 р. 11:00 14:00 17:00
суббота, 28 декабря Я. Коласа 10,00 р. 11:00 17:00
воскресенье, 29 декабря Я. Коласа 10,00 р. 11:00 14:00 17:00

Штогод Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа рады стварыць для дзяцей і іх бацькоў навагодняе свята. Сёлетняй зімой артысты парадуюць юных віцебскіх гледачоў чароўным спектаклем «Кот у ботах» паводле казкі сусветна вядомага французскага пісьменніка Шарля Пэро, якая многім знаёма яшчэ з дзяцінства.

Прынцэса Элен і малодшы сын млынара Жан закахаліся. Але як бедны паэт і дачка караля могуць быць разам? Да таго ж, Кароль ні на крок не адпускае ад сябе любімую дачку, а ўсё каралеўства трымае ў жаху магутны чараўнік Людажэр... Зразумела, што без дапамогі тут не абысціся. І тады з’яўляецца Кот – прыгожы, кемлівы, энергічны! Ён упэўнены, што любая ідэя можа здзейсніцца, варта толькі адкінуць усе страхі і трывогі, не баяцца перамен. Тым больш, калі ўсё робіцца дзеля самага высокага пачуцця – кахання.

Спектакль, напоўнены вясёлымі песнямі-дыялогамі і яскравымі танцамі, прынясе радасць юным гледачам, а дарослых зможа на некаторы час вярнуць у цудоўны свет дзяцінства.

Аўтар п’есы – Алесь Замкоўскі. Пастаноўку музычнай казкі ажыццяўляе заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музыку напісаў віцебскі кампазітар Руслан Стаброўскі. Пластыка і харэаграфія Сяргея Талкача.

У спектаклі занятыя: Аляксандр Казлоў (Кот), Яўген Бераснеў (Мішэль, старэйшы брат), Герман Дымарэцкі (Філіп, сярэдні брат), Уладзіслаў Жураўлёў (Жан, малодшы брат), Алёна Чыстабаева (Прынцэса Элен), Георгій Лойка (Кароль), Генадзь Гайдук (Міністр), Максім Цароў (Людажэр), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч (Старшы Касец), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Першая Жняя), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Другая Жняя), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Трэцяя Жняя), Зінаіда Гурбо (Чацвёртая Жняя).

Чтобы комментировать, .
Волколак. Афиша спектаклей
Я. Коласа 9,00 р
11 — 20 декабря
Жарты. Афиша спектаклей
Я. Коласа 9,00 р
12 декабря
Я вольны!. Афиша спектаклей 1
Я. Коласа 9,00 р
15 декабря
Смешные люди. Афиша спектаклей
Я. Коласа 9,00 р
17 декабря
Самая жаданая. Афиша спектаклей
Я. Коласа 9,00 р
21 декабря
Экстрасенсы. Афиша спектаклей 2
Я. Коласа 11,00 р
22 декабря
Карабас-Барабас против Нового года. Афиша спектаклей
Центр культуры «Витебск» 13,00 р
25 — 29 декабря
Перебор. Афиша спектаклей
Я. Коласа 9,00 р
26 декабря