| суббота, 19 сентября | Якуба Коласа | 27,00 − 29,00 р. | 18:00 | |
| воскресенье, 11 октября | Якуба Коласа | 27,00 − 29,00 р. | 18:00 |
Пластыка і харэаграфія: Ульяна Ацясава.
Усё адбываецца ў тэатры, пасля фіналу класічнай шэкспіраўскай п’есы Атэла. Класічныя рэплікі герояў, яркія касцюмы эпохі Адраджэння, моцныя рукі маўра, які душыць сваю Дэздэмону... А пасля паклону пачынаецца самае цікавае.
Акцёры збіраюцца на фуршэт, рэжысёр каментуе створаныя імі вобразы... Але куды падзелася галоўная гераіня? У спектаклі пераплятаюцца саркастычная камедыя і дэтэктыўная гісторыя. Нечаканы сюжэт напаўняецца анекдатычнымі сітуацыямі і вострымі жартамі, раскрываюцца інтрыгі закулісся. У гледачоў ёсць магчымасць убачыць, да чаго прыводзяць таемныя тэатральныя адносіны і дамоўленасці, і зразумець, што акцёры — таксама, як кажуць, жывыя людзі.
Спектакль, які расказвае пра недахоп любові і ўзаемаразумення, падкупляе сучасным разуменнем сітуацыі, калі героі жадаюць любымі сродкамі дасягнуць сваёй мэты.
П’еса Валянцін Краснагораў Фуршэт пасля прэм’еры больш за 20 гадоў з поспехам ідзе на падмостках тэатраў бліжняга і далёкага замежжа.
