Ці лёгка таленту знайсці свой шлях? Асабліва калі на шляху паўстаюць сцены спрадвечных забабонаў, цемрашальства і абыякавасці. І толькі вера ў сваё наканаванне ды непаўторная Муза клічуць працягваць няпростае падарожжа да прызнання па зямлі і ў небе.
Навокал жа віруе няпростае жыццё. І людзям, што мітусяцца ў пошуках надзённага хлебу ды кідаюцца ў вір неверагодных ідэй, творчасць суайчынніка па-ранейшаму падаецца незразумелай і непатрэбнай. А Мастак працягвае шукаць сваё месца ў Віцебску. Нават пасля вечнага развітання.
Узнагароды:
XVII Міжнародны тэатральны форум "Золотой Витязь" (Масква, Расія) 2019 г. – Дыплом "За тэатральны вопыт спасціжэння свету Марка Шагала".
Прэм'ера – 03.2019
