Сіняя птушка

Мероприятие уже прошло
Поделиться
Отправить
Класснуть

Падарожжа ў пошуках шчасця

Прэм’ера — 21 лістапада 2026 года

Пастаноўка і музычнае афармленне — Аляксандра Любімава
Сцэнаграфія і касцюмы — Барыса Шляміна
Пластыка і харэаграфія — Дзіяны Юрчанка
Тэксты песень — Алеся Замкоўскага
Пераклад п’есы на беларускую мову — Алены Трацэнка

Напісаная ў 1905 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, французскім драматургам Морысам Метэрлінкам, п’еса-прытча «Сіняя птушка» ніколі не згубіць сваю актуальнасць. Таму што з пытаннямі пошуку шчасця і сэнсу жыцця тым ці іншым чынам сустракаецца кожны чалавек.

Рэжысёр Аляксандр Любімаў надае спектаклю сучаснае бачанне. Галоўныя героі, брат і сястра, думаюць, што яны ўжо сталі дарослымі, і збягаюць ад бацькоў у самастойнае жыццё. Але ці ведаюць яны, што такое адказнасць за свае ўчынкі, якія каштоўнасці з’яўляюцца самымі важнымі? Менавіта таму Фея накіроўвае іх у падарожжа за «Сіняй Птушкай», за шчасцем. Падлеткі і іх спадарожнікі — Сабака, Котка, Агонь, Вада — пройдуць многія выпрабаванні, наведаюць Краіну Успамінаў, Палац Ночы, Сады Задавальненняў і Царства Будучыні. І, магчыма, тады зразумеюць, што шчасце было заўсёды побач, а сэнс жыцця закладзены ўнутры іх саміх. Трэба толькі паспець расплюшчыць вочы…

Прэм’ера спектакля «Сіняя птушка» прысвячаецца 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

У спектаклі занятыя: Аляксей Анісеня (Міль), Аліна Астрашаб (Мілі), Ульяна Ацясава / Марыя Дарагабед (Жанчына, Фея Берылюна), Кірыл Гільгенберг (Сабака), Аксана Сурвіла (Котка), Надзея Радзімава (Вада), Ілля Блыкін (Агонь), Святлана Жукоўская (Бабуля Міль), Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Дзядуля Міль), Вікторыя Шамардзіна (Ноч), Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Задавальненне Ганарлівасці), Антон Бараноўскі (Задавальненне Срэбралюбства), Раман Волат (Задавальненне Абжорства), Даніла Катовіч (Задавальненне Ляноты, Шостая Душа), Уладзіслаў Ядройцаў (Задавальненне Бязглуздасці, Чацвёртая Душа), Алёна Меркушава (Першая Душа), Міхаіл Асанаў (Другая Душа), Вераніка Малашкевіч (Трэцяя Душа), Аляксандр Пачкаеў (Пятая Душа, брат Міль і Мілі), Дзмітрый Філімоненкаў (Першы Закаханы), Крысціна Ульяненка (Другая Закаханая), Яўген Бераснеў (Час).

Комментирование отключено.
Дамы і гусары. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
17 ноября
Фанцікі. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
18 ноября
Несцерка. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
21 ноября
Асцярожна, Соня!. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
22 ноября
Трибунал. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 30,00 − 35,00 р
24 ноября
Блэз и Мэри. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 30,00 − 35,00 р
25 ноября
Фуршэт пасля прэм'еры. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 27,00 − 29,00 р
28 ноября
Грузавічок. Афиша спектаклей
Лялька 15,00 р
29 ноября
Пунсовая кветачка. Афиша спектаклей
Якуба Коласа 20,00 − 25,00 р
24 декабря — 6 января