Torvald Оставить отзыв

Мерапрыемствы

St. Patrick's day — 2018 17/03

17 сакавіка, мы, як самы ірландскі паб у горадзе, адзначалі галоўнае вясенняе свята году — Дзень святога Патрыка, якога асабліва шануюць у Ірландыі. Акрамя абавязковага зялёнага колеру, мы аздобілі паб трохліснікамі і фірмовымі падарункамі ад галоўнага партнёра свята — кампаніі Guinness.

Разам з намі музычна адзначалі: кавер-гурт Five o'Clock, вядоўца с падарункамі і конкурсамі. На ўваходзе кожны госць атрымліваў святочнае прадказанне з сапраўднага гаршэчку лепрыкона.

Чароўныя моманты злавіў Паша Зямчонак.

Iрландскi фотасэт 16/03

Напярэдадні Дня святога Патрыка «Торвальд» меў гонар стаць пляцоўкай для сапраўднага ірландскага фотасэту. Святы праходзяць, а добрыя ўспаміны застаюцца! Дык як можна перадаць атмасферу далёкай краіны ў цэнтры сучаснага Віцебску?

Лёгка, калі за справу бяруцца прафесіяналы: атмасфера і смачны напой — ад нас, майстар фота — Міхаіл Міхайлаў, экспресіўны герой — Віталь Савельеў.

Дзень святога Патрыка 16/03

16 сакавіка, напярэдадні Дня святога Патрыка — галоўнага ірландскага свята — у пабе «Торвальд» прайшла гульня ў бір-понг.

Бір-понг — папулярная па ўсім свеце гульня, дзе можна аб'яднаць любоў да размоў і стасункаў з людзьмі, размоваў і пеннага напою.

У сценах паба сабралася 10 каманд, ад пачаткоўцаў да майстроў, каб весела правесці пятнічны вечар ды пабароцца за прызы: падарункавыя сертыфікаты ад партнёраў і сяброў паба.

Аўтограф-сесія Naviband 1/02

1 лютага ў арт-пабе «Торвальд» адбылася аўтограф-сесія і міні-выступ гурта Naviband. Арцём і Ксюша апынуліся ў горадзе амаль выпадкова, але не змаглі не сустрэцца з адданымі фанатамі. Чарга за подпісамі і фотаздымкамі цягнулася ад самага ўваходу ў паб да другой залы, дзе і ладзілі імправізаваны выступ героі.

У пятніцу гурт пабываў у гасцях на радыё «Еўропа+ Віцебск», а ужо 8 лютага выйшла праграма «Вечаровы Віцебск» з Naviband у якасці гасцей. Такі візіт — як аперытыў перад вялікім сольным канцэртам гурта, што адбудзецца 2 сакавіка ў канцэртнай зале «Віцебск».

Телефоны:
+375 (29) 555-05-05 (бесплатная доставка, МТС)
Показать телефоны
+375 (44) 555-05-05 (бесплатная доставка, a1)
+375 (33) 3-9999-20
+375 (212) 64-50-35
Сообщить об ошибке
Обратная связь:
Время работы:
Пн–вс: 12:00–04:00
(Без выходных)