Гастранамічнае свята для ўсіх узростаў «ГарбузINN»

22 октября 2020 в 06:09
Поделиться
Класснуть
Отправить

Самы магічны дзень кастрычніка набліжаецца… 31 чысла адбудзецца Гастранамічнае свята для ўсіх узростаў «ГарбузINN».

«Адкрыем вам таямніцу — асаблівымі ўдзельнікамі свята стануць акцёры моладзевага тэатра «Кола». Цік-так! Чараўніцтва побач!»

Ад 12:00 да 23:00 на пачатку вуліцы Талстога гасцей чакае шмат гарбузоў… Вельмі шмат гарбузоў!

Галоўным сюрпрызам дня стане моладзевы тэатр «Кола». Акцёры пакажуць свае яскравыя перфомансы на хадулях і іншыя тэтралізаваныя прадстаўленні.

А таксама ўсіх наведвальнікаў чакаюць:

  • цікавыя стравы з гарбуза і іншыя пачастункі;
  • конкурс гарбузоў на самы вялікі, прыгожы ці самы незвычайны;
  • спаборніцтва па выразанні фігур з гарбуза ад студэнтаў-мастакоў і дызайнераў;
  • майстар-класы па дызайну і кулінарыі ад рамеснікаў горада для дзяцей і іх бацькоў;
  • бясплатная акцыя «Пачастуй бацькоў гарбузовым супам» для тых, хто прыйдзе з бацькамі ў «залатым» узросце або з дзядулямі і бабулямі;
  • цудоўная фотазона;
  • канцэрты для моладзі ад вулічных музыкаў і фаер-шоў увечары.
Сачыце за падрабязнай праграмай мерапрыемства ў сацыяльных сетках арт-паба «Торвальд».

Iнфалiнiя: +375 (29) 517-46-79показать телефон.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

2 комментария
AnJam
22 октября 2020 в 07:45
Лол. Только вчера горисполком скинул план запретов на мероприятия и тут же афиша...

На улице Толстого по ходу у коронавируса нет власти)

Валерия Фризен
22 октября 2020 в 10:00
Идея замечательная, но я, конечно, не пойду.