Мова — твая і мая: як пачаць размаўляць на мове. Простыя лайфхакі для беларусаў

3 ноября 2022 в 14:35
Поделиться
Класснуть
Отправить

«Я так люблю чуць беларускую мову, але размаўляць на ёй не ўмею. Ды і ўвогуле, у мае гады нанова вучыць мову цяжкавата», — усё гэта пустыя сумненні, сябры. Размаўляць па-беларуску — не такая складаная справа, тым больш, калі знаёмства з ёю прыносіць задавальненне.

Для пачатку, як і пры вывучэнні любой мовы, трэба паставіць мэту: а навошта яно мне? Я хачу проста размаўляць па-беларуску з сябрамі ці мне хочацца даведацца, адкуль ідуць карані, пазнаць тонкасці беларускай культуры?

Перад вамі парады для тых, хто вельмі хоча, але не ведае з чаго пачаць. Так сказаць, лайфхакі для пачатковага ўзроўню.

Атаясамце сябе беларускамоўным асяроддзем

Шукайце беларускамоўны кантэнт. Так, ён ёсць, і яго дастаткова. Пасты ў інстаграм, падкасты, відэа на ютуб. Нават ёсць блогеры, якія ў цікавай форме знаёмяць падпісчыкаў з беларускай лексікай. Ды і ўвогуле, як толькі вы пачнеце гэтам цікавіцца, кантэнт сам вас знойдзе.

Віцябляне, хуценька ў драматычны тэатр імя Якуба Коласа на спектакль. Там прасвятляцца можна хоць кожны дзень. А калі парыцца ў інтэрнеце, можна паглядзець і фільмы з беларускамоўнай агучкай.

Знайдзіце людзей, якія падтрымаюць вашу ідэю. Размаўляйце са сваёй каханай/каханым дома па вечерах ці пачніце з аднаго дня беларускай мовы на тыдзень.

Перайдзіце на беларускую раскладку

Памяняйце налады ў тэлефоне, месэнджэрах: у радку «мова» выберыце «беларуская». Вось і ўсё, на крок бліжэй да мэты.

У кожным браўзеры ёсць аўтаматчны перакладчык. Наладзьце яго так, каб ён перакладаў тэксты сайтаў на беларускую мову. (дакладнай верагоднасці, што ён перакладзе ўсё граматна, няма, але гэта лепш, чым нічога). Спачатку можа быць нязручна, але з часам усё прыйдзе ў норму.

Вучыце тыя словы, якія цікавяць у першую чаргу вас

Пачніце з таго, што вас атаясамлівае. Гатуеце ежу, едзеце ў транспарце, займаецесь спортам — перакладайдзе ўсё, што бачыце прад сабой. Сайт Скарнік стане дапамогай. Гэта і слоўнік, і перакладчык, які будзе заўсёды побач з вамі. Ёсць многа метадаў, каб запамінаць новыя словы: маленькі нататнік пад рукой, стыкеры на прадметах, карткі з перакладамі, праграмы на тэлефоне і г.д.

Слухайце музыку

Вы і самі не ўяўляеце, колькі ў нас таленавітых музыкаў, якія спяваюць па-беларуску. Akute, Nizkiz — мая асабістая любоў.

Чытайце кнігі

Тут трэба цвярозасць розуму. Тыя, хто мала знаёмы з побытам і часам, у якім жылі класікі, будзе нязручна чытаць сур’ёзныя творы Коласа і Купалы. Чытаць і ведаць залатую класіку — добра і неабходна. Але гэта тая літаратура, дзе многія словы ўжо не выкарыстоўваюцца ў сучаснасці ці змянілі свой выгляд. Гэта на той выпадак, калі вы хочаце пазнаёміцца с беларускай культурай дасканала. А так, можна заўсёды пачаць з дзіцячай літаратуры ці с перакладаў бестсэлераў. Проста знайдзіце кніжку пад свой узровень і інтарэсы.

Курсы беларускай мовы

Канешна, у сусветнай сетцы ёсць многа адукацыйнаяга матэраялу. Напрыклад, «Мова нанова». Гэта бясплатныя курсы беларускай мовы, якія маюць у сваім арсенале лекцыі амаль на ўсе важныя тэмы.

Практыкуйце пераклад на любімых серыялах і фільмах

Можна знайсці сабе такі пацешны занятак. Уявіце сябе прафесіянальным акцёрам агучкі і перакладайце ўслых рэплікі персанажаў. Цікавей, калі ў гэтым будзе ўдзельнічаць некалькі чалавек.

Не бойцеся памыліцца

Ад вас ніхто не патрабуе ведаць мову ў дасканаласці. Гаварыць спачатку руска-беларускай мешанінай ці запінацца — нармальна. С кожным разам ваша маўленне будзе станавіцца больш плаўным і выразным.

Пабарыце свае страхі і сумненні

Што падумаюць пра мяне людзі? Ці зразумеюць яны мяне? Як яны адрэагуюць? Перастаць клапаціцца пра гэтыя пытанні — самае асноўнае.

Будзьце гатовы да класічнай рэплікі: «А чего на белорусском? На нем же никто не разговаривает». Адказ просты: «А мне так падабаецца» ці «Мне так зручней». Усё.

Не спяшайцеся пераходзіць на рускую мову, калі вас не разумеюць. Пастарайцеся растлумачыць асацыяцыямі. Самае галоўнае — аптымыстычны настрой і добразычлівасць.

Не ўспрымайце беларускую мову, як тое, што было. Яна існуе, яна мяняецца, яна жыве. Нават моладзевы слэнг таксама мае свой беларускі пераклад. Не бойцеся вучыць новае і рушыць закасцянелыя стэрыатыпы. Поспехаў вам!

Автор: Надзейка

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

10 комментариев
Вика Вика
2 ноября 2022 в 06:30
Дзякуй.
Deni
2 ноября 2022 в 08:00
Не трэба!
AnJam
2 ноября 2022 в 09:43

Яшчэ тры гады таму я і падумаць не магла, што аднойчы пачну карыстацца мовай і размаўляць на ёй. У меня пакуль што дрэнна атрымліваецца, але я намагаюся з усіх сіл)

Мова - гэта адзінае, што засталося і што нельга згубіць)

Дзякуй за пост!

sova
2 ноября 2022 в 09:44
Вельмі цікавы артыкул! Дзякуй, Надзейка!
komandanteChe
2 ноября 2022 в 13:09
Интересно, спасибо. Трлько мне уже не 16 и кажется, что переучиваться поздно. Не знаю, как избавится от этого предрассудка. Так во всем.. и в работе, и в жизни
sova
2 ноября 2022 в 14:18 ответ komandanteChe
komandanteChe, мне кажется, наоборот, круто то, что сейчас можно учиться именно тому, что хочется и к чему тянет, а не тому, что надо. Ну, это из личных ощущений, так сказать)
komandanteChe
2 ноября 2022 в 20:53 ответ sova
sova, с этим не поспоришь, но когда долгое время живешь заботами детей, снова вникаешь в школьную программу, чтобы помочь, времени и сил практически не остается потом, поэтому и живешь по накатанной. Но всегда есть люди, которые могут совмещать 100/500 проектов, семью, воспитание детей, а потом спешат на курсы. Просто респект!
sova
2 ноября 2022 в 21:48 ответ komandanteChe
komandanteChe, в жизни таких знаю единицы. В инстаграме видела, кнш, больше))
Ганка Бер
3 ноября 2022 в 11:48 ответ sova
sova, ЯНЫ ёсць! Вельмі важна пашыраць кола беларускамоўнага асяроддзя, асабліва ў Віцебску! Размаўляць, негледзячы на цяжкасці, і, асабліва, калі да цябе звяртаюцца на мове, не саромецца памылак! Суразмоўцы будзе вельмі прыемна, калі вы падтрымаеце гутарку! (Асабіста аб сабе пішу)
Ганка Бер
3 ноября 2022 в 11:49
Дзякуй за артыкул! Вельмі важны і патрэбны!