«Дыктант цi дыктоўка»: святкуем Дзень Роднай мовы разам

17 февраля 2023 в 06:06
Поделиться
Класснуть
Отправить

Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

У гэты дзень Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на Youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і на платформе ZOOM. Плануецца таксама прамая трансляцыя на канале «Культура» Беларускага радыё.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 20 лютага ўключна прайсці рэгістрацыю.

Усім удзельнікам будуць выдадзены сертыфікаты.

Акрамя гэтага дыктоўка адкрые Тыдзень роднай мовы з 21 па 28 лютага, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе НАН.

Поўная праграма святочнага тыдня выглядае так:

21 лютага — навукова-папулярная лекцыя вучоных з прэзентацыяй «Беларуская мова — дзяржаўная мова Беларусі» для замежных студэнтаў БНТУ, на якой будуць разгледжаны асаблівасці беларускага вымаўлення і правапісу, беларускія этыкетныя выразы. У гэты ж дзень пройдзе культурна-асветніцкае мерапрыемства «Нам засталася спадчына», інтэрактыўныя заняткі «Напісанае застаецца: мова выданняў Францыска Скарыны».

22 лютага — круглы стол «Праблемы картаграфавання сродкаў традыцыйнай нематэрыяльнай культуры: Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас». У гэты ж дзень у БДУ адбудзецца адкрытая лекцыя «Старажытныя сведчанні адзінства беларускай культуры: рукапісная спадчына татараў».

23 лютага — адкрыццё цыкла лекцый у рамках кароткатэрміновага семінара «Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь у прафесійнай дзейнасці натарыуса» для натарыусаў горада Мінска, а таксама прэзентацыя інавацыйнага праекта «Мова маёй прафесіі». Увечары для шырокай грамадскасці Беларусі і замежжа адбудзецца прэзентацыя на тэму «Беларусь N-корпус: гісторыя і перспектывы» (анлайн-рэжым).

24 лютага — навуковая гасцёўня «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: адзіным лёсам».

25 лютага — прэзентацыя выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні: зборнік навуковых прац. Выпуск 6». Шосты выпуск выдання прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. У раздзеле «З лексікі народных гаворак» можна даведацца, як сёння гавораць на Случчыне — асаблівым рэгіёне на моўнай карце Беларусі. Асаблівае месца ў выпуску займаюць дыялекталагічныя матэрыялы Язэпа Дылы, якія друкуюцца ўпершыню.

27 лютага — гульня «Гаворым па-беларуску».

28 лютага — II навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!».

Будзеце прымаць удзел у дыктоўцы?

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

1 комментарий
Ганка Бер
17 февраля 2023 в 15:28
Зрабіце першы крок да мовы, паўдзельнічайце ў самым простым квесце!