Міжнародны дзень тэатра. Iнтэрв’ю з Алесем Замкоўскім

27 марта 2023 в 06:00
Поделиться
Класснуть
Отправить

Вы не сапраўдны віцябчанін, калі ні разу не былі ў віцебскім тэатры. Бо гэта значная частка культурнага жыцця нашага горада, якую проста немагчыма ігнараваць.

І да Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка, мы вырашылі пагутарыць з Аляксандрам Замкоўскім ці, як усе яго ведаюць, Алесем Замкоўскім, які ўжо 10 год працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Зараз ён з’яўляецца вядучым рэдактарам і фактычным кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі.

Алесь, як вы трапілі ў тэатр Коласа? Раскажыце падрабязней пра спецыфіку вашай працы.
Тэатр заўсёды быў часткай майго жыцця, з 7 класа я пачаў займацца ў Полацкай тэатральнай студыі пад кіраўніцтвам Валянціны Пятроўны Нагорнай. Ва ўніверсітэце мне таксама пашчасціла: да нас прыйшоў Генадзь Гайдук, знакаміты віцебскі артыст. На нашым факультэце быў створаны студэнцкі тэатр, у якім за 5 год мы паставілі 5 спектакляў, з’ездзілі на некалькі фестываляў. Гэта яшчэ больш падмацавала жаданне звязаць сваё жыццё з тэатрам. Нават, калі працаваў у газеце, сачыў за тым, чым займаецца нацыянальны тэатр. І так здарылася, што пры мастацкім кіраўніку Валерыю Данілавічу Анісенку мне прапанавалі звязаць сваё жыццё з тэатрам, на што я і адважыўся.

У чым заключаецца мая спецыфіка работы?

Уся друкаваная прадукцыя (афішы, праграмкі, анатацыі, п’есы) праходзіць праз літаратурную частку, непасрэдна праз мяне. Адным з галоўных кірункаў, канешне, з’яўляецца праца з рэпертуарам тэатра, стварэнне планаў, абмеркаванне. Таксама я з’яўляюся сакратаром мастацкага савета тэатра, дзе абмяркоўваюцца пастаўленыя спектаклі, фестывальная дзейнасць, будучыя планы. Займаюся ўсімі сацыяльнымі сеткамі і сайтам тэатра. Працуем разам з тэатразнаўцам і літаратурным рэдактарам Юрыем Генадзьевічам Іваноўскім. Таксама мы, вядома, сочым за мовай артыстаў. Стараемся, каб са сцэны гучала беларуская жывая мова, імкнёмся гэта ўсё падтрымліваць.

Вы напісалі некалькі п'ес для тэатра, дзе бралі натхненне?
Проста з'явілася жаданне, бо я прачытаў шмат п’ес за час працы ў тэатры. І самаму захацелася нейкім чынам пачаць пісаць. Для гэтага я ствараў тэксты песень да некаторых пастановак. Да мяне звяртаўся заслужаны артыст Вячаслаў Грушаў, я дапамагаў яму рэдагаваць некаторыя п'есы. А ўжо потым ён прапанаваў напісаць п'есу на вядомай казцы Шарля Перо «Кот у ботах». І, нягледзячы нават на каранавірус, пастаноўка прайшла добра.

Потым была ўжо мая арыгінальная п’еса «Чароўны хлопчык» па матывах беларускіх казак. Праз беларускія, міфалагічныя вобразы была расказана гісторыя пра хлопчыка, які шукае сваё месца ў жыцці. А апошняя п’еса, якая і зараз актыўна ідзе ў рэпертуары тэатра, — гэта «Дванаццаць месяцаў» паводле Самуіла Маршака.

Натхненне бярэцца або з іншых твораў, або з тэатральнага жыцця. Бо тэатр напоўнены натхненнем. Калі ўспрымаць гэта не як штодзённую працу, а прыходзіць з жаданнем ствараць тое, што можа прынесці людзям новыя адчуванні і пачуцці, прымусіць іх задумацца, накіраваць на яркія эмоцыі, то тады і натхненне прыходзіць само сабой.

Праз які шлях праходзіць п'еса (ад напісання да прэм'еры)?
Тут, насамрэч, усё проста. Калі п'еса ўжо ёсць, то яна чытаецца, абмяркоўваецца. Рэжысёр складае сваю каманду — мастак-пастаноўшчык, аўтар музычнага афармлення, харэограф, магчыма, яшчэ якія-небудзь спецыялісты, якія патрэбны яму ў пастаноўцы. Калі п'еса на замежнай мове, то перакладаецца на беларускую мову. Для гэтага прызначаецца спецыяльна перакладчык.

Ствараецца макет сцэнаграфіі спектакля, які робіць мастак-пастаноўшчык. Усё абмяркоўваецца на тэхнічным савеце тэатра. Потым першая чытка п'есы, абмеркаванне з акцёрамі, шыюцца касцюмы, адбываюцца рэпетыцыі. На ўсё патрэбна адзін-два месяцы, у залежнасці ад складанасці п'есы, занятасці артыстаў.

Потым робіцца прымерка касцюмаў, агляд дэкарацый. Пачынаюцца прагоны, светлавое афармленне, музычнае. Усё гэта ідзе агульным працэсам, пастаянна змяняецца, удакладняецца. І ўжо пасля апошніх прагонаў, адбываецца пасяджэнне мастацкага савета, які ў выніку вырашае, прымаць спектакль ці не. Ну і апошні этап ужо — прэм’ера для гледачоў.

Алесь, хочацца падрабязней пагаварыць пра школьныя тэатры. Вядома, што на базе тэатра праходзяць прагляды такіх школьных гурткоў.
Школьны тэатр — гэта неад’емная праца літаратурна-драматургічнай часткі. Мы займаемся арганізацыяй у горадзе разам з аддзеламі адукацыі конкурса «Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр“». Сёлета ён праходзіць ужо 26-ты раз. Заключны этап адбудзецца на камернай сцэне нашага тэатра 17-18 красавіка. Зараз праходзяць конкурсныя адборы.

Са школьнага тэатра прыйшлі многія артысты нашага тэатра. У Віцебску нацыянальны тэатр дае магчымасці школьнікам ужо з 1 класа наведваць тэатр, трапляць на тэатральныя ўрокі, дзіцячыя спектаклі. Людзі, якія натхняюцца тэатрам і хочуць далучыцца да яго, ідуць потым у школьныя тэатры. І такія конкурсы пацвярджаюць, што гэта правільны ход. Многія дзеці пасля гэтага фестывалю паступаюць у каледж культуры і мастацтваў.

Я лічу, што вельмі важна ствараць у горадзе атмасферу адчування тэатральнага жыцця. Калі не выхоўваць гледачоў з самага пачатку, то будзе вельмі цяжка прывабіць у сённяшнім свеце да жывой творчасці, бо інтэрнэт і тэлебачанне шмат уздзейнічаюць на дзяцей. І, канешне, не ўсе гатовыя прыйсці і адсядзець 2 гадзіны ў зале. Для гэтага трэба час і разуменне тэатра, бо жывы тэатр і тэатр у запісу — гэта зусім розныя рэчы.

Якія пастаноўкі віцябчан у прыярытэце?
Вядома, з большага людзі ідуць з радасцю на камедыю, але якасная драма ці трагікамедыя таксама могуць мець добры поспех. Напрыклад, «Пахавайце мяне за плінтусам». Як і гістарычная п’еса. Напрыклад, «Не пакідай мяне» на тэму Вялікай Айчыннай вайне. Гэтыя пастаноўкі таксама многім былі і застаюцца цікавымі.

Я лічу, што тэатр на сёння мае магчымасць ахапіць усе асаблівасці і магчымасці гледачоў. Усё гэта пастаянна развіваецца: ёсць і эксперыментальныя спектаклі на камернай сцэне, і музычна-паэтычныя вечары, і трагічныя пастаноўкі, і пастаноўкі паводле класікі (напрыклад, «Вытанчаны падман»). Важна імкнуцца ахопліваць усіх, разнастайна прывабліваць аўдыторыю.

Хто часцей наведвае тэатр: моладзь ці людзі старэйшага ўзросту?
Ёсць тэатральныя ўрокі, якія наведваюць школьнікі, а на вячэрнія спектаклі ходзіць як і моладзь, так людзі сярэдняга і старэйшага пакалення. Кожны шукае для сябе спосаб далучыцца да мастацтва, радасці ад прагляду класічных і сучасных п’ес. Некаторыя ідуць на канкрэтных артыстаў, паколькі многія з іх вядомыя ў горадзе, яны маюць поспех сярод гледачоў.
У тэатры прымаюць удзел у пастаноўках толькі прафесійныя акцёры?
Так, у пастаноўках прымаюць удзел толькі прафесійныя акцёры. Некаторыя з іх яшчэ маладыя, якія вучацца ў каледжы ці на завочным аддзяленні акадэміі мастацтва. Але ўсё роўна яны прафесійныя артысты, сцэна робіць іх прафесіяналамі. Нават тое, што расказваюць лектары на лекцыях трэба ўвасабляць на сцэне.
Значыць, без прафесійнай адукацыі на сцэну тэатра не трапіць? Нават, калі ёсць свой вопыт выступленняў?
Гэта будзе няпроста, але думаю, усё магчыма. Калі ёсць вялікае жаданне і творчыя здольнасці, калі ёсць патэнцыял і харызма. Варта толькі ўлічваць (вам кожны коласавец гэта скажа), што служба артыста — гэта не забава, а штодзённая праца над сабой. Гэта пастаяннае ўдасканаленне сваіх здольнасцей і навыкаў, пастаянны творчы пошук і імкненне да гармоніі са сцэнай. Але ж вучыцца ўсё роўна будзе трэба. Тым больш, што такія магчымасці на сёння ў Беларусі ёсць.
Якія змены адбыліся ў працы тэатра за час вашай працы? Як тэатр перажыў перыяд пандэміі?
Тэатр — гэта жывы арганізм, у ім пастаянна ўсё мяняецца. Адны артысты прыходзяць, іншыя сыходзяць. Гэта пастаянны рух.

Зараз тэатр на ўздыме маладых артыстаў. Без дапамогі дарослага пакалення яны, канешне, не змогуць дасягнуць таго вышэйшага ўзроўню, але якраз моладзь на сёння з’яўляецца авангардам нашага тэатра.

Тэатр перажыў перыяд пандэміі спакойна. Канешне, было менш гледачоў, але мы паказалі за час пандэміі многа спектакляў у сацсетках у запісу, мiнулагоднiх спектакляў, і гэтым утрымалі аўдыторыю.

Назавіце 3 спектакля, які павінен наведаць кожны віцябчанін:)
Запрашаю гледачоў на ўсе спектаклі тэатра, якія ёсць у афішы, каб самім выбраць тыя 3, а лепш 33 спектаклі, якія захочацца паўторна наведаць не адзін раз.

Нашли опечатку? Выделите фрагмент текста с опечаткой и нажмите Ctrl + Enter.

7 комментариев
Галина Бобкина
27 марта 2023 в 10:20
Да, состав молодых актёров очень удачный. Они все разные, но такие талантливые. Своей энергетикой и харизмой украшают абсолютно все спектакли.
Но и, конечно же, люблю наших опытных мастеров. В связке с молодёжью у них получаются прекраснейшие постановки.
AnJam
27 марта 2023 в 10:53
Не была в этом театре со школы) И вот даже хз — вроде можно было бы сходить, но чёт как-то... боюсь разочароваться.
Нел Вик
27 марта 2023 в 11:15 ответ AnJam
AnJam, а чем Вас пугает разочарование? это нормально, если не понравится кино, концерт, спектакль...можно встать и уйти - деньги не великие в нашем театре, зато будете знать. Хотя один спектакль может не зайти, а другой на одном дыхании можно отсидеть...
Нел Вик
27 марта 2023 в 11:18
Больше люблю драмы и исторические постановки, чем комедии...простоват юмор в таких спектаклях, либо на тему "ниже пупка"...
Нел Вик
27 марта 2023 в 11:19
И да, с праздником наш театр! Пусть процветает, свежих идей, благодарных зрителей и новых гостевых постановок! Ура!
Вика Вика
27 марта 2023 в 13:44 ответ Нел Вик
Нел, присоединяюсь к вашим словам!!! С праздником наш театр!!!
Aleksei81
27 марта 2023 в 15:28 ответ Вика Вика
Вика, да-да... С праздником ваш театр!!!