Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА» сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў ладзіць праект «ЗА ДЗЕНЬ НАСТУПНЫ ЎСЯЕ ЗЯМЛІ».
Мэты праекта — захаванне гістарычнай памяці, павагі да мінулага дзеля будучыні; выхаванне патрыятызму ў новага пакалення; развіццё патэнцыялу маладых творцаў на найлепшых прыкладах беларускай мастацкай школы.